wd wp Пошук:

Нанкінскі дагавор

Нанкі́нскі дагавор — дагавор, заключаны 29 жніўня 1842 года паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, у выніку паражэння Кітая ў Першай опіумнай вайне (18401842).

Па гэтым дагаворы да Вялікабрытаніі адышоў Ганконг, Кітаем была выплачана велізарная кантрыбуцыя (каля 21 000 000 долараў), адкрыта частка кітайскіх гарадоў для замежнага гандлю (Кантон, Амой, Фучжоу, Нінбо і Шанхай).

Адной з найбольш незвычайных і зневажальных для Кітая ўмоў дагавора было абавязацельства Кітая выплаціць 6 000 000 долараў у рахунак канфіскаванага кітайскімі ўладамі перад вайной кантрабанднага опіуму.

Дадаткам да дагавора быў Хумэньскі дагавор, падпісаны паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй недалёка ад Гуанчжоу.

Падпісанне Нанкінскага дагавора на борце карабля «Корнуэлс»
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нераўнапраўныя дагаворы
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Першая Опіумная вайна
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Кітая
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·1842