wd wp Пошук:

Знешняя Манголія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Манголія.

Маньчжурская імперыя ў 1820 г.

Знешняя Манголія (манг.: Ар Монгол, «Паўночная Манголія»; маньчж. Tülergi Monggo, кіт. спр. 外蒙古 , піньінь: 外蒙古, пал.: Wài Měnggǔ) — рэгіён у складзе імперыі Цын. Знешняя Манголія складалася з чатырох аймакаў Халхі: Сэцэн-ханскага, Тушэту-ханскага, Сайн-Наён-ханскага і Дзасагту-ханскага, а таксама акруга Кобда.

З часоў імперыі Цын Знешняя Манголія супрацьпастаўляецца Унутранай Манголіі ( кіт. спр. 內蒙古 , піньінь: Nèi Měnggǔ), сучаснаму аўтаномнаму рэгіёну ў складзе КНР. Тэрмін часта выкарыстоўваецца ў Кітайскай Рэспубліцы (Тайвань) у адносінах да Дзяржавы Манголія. У КНР, каб пазбегнуць блытаніны, у адносінах да Манголіі ўжываецца тэрмін «Дзяржава Манголія» (кіт.: 蒙古國), замест проста «Манголія» (кіт.: 蒙古).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Манголія пры імперыі Цын