wd wp Пошук:

Гуандун

Гуандун — правінцыя на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гуандун знаходзіцца на поўдзень ад гор Наньлін на ўзбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора і мяжуе са спецыяльнымі адміністрацыйнымі раёнамі Ганконг (Сянган) і Макао, а таксама з правінцыямі Гуансі, Хунань, Цзянсу, Фуцзянь і Хайнань. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Гуанчжоў. Гісторыя, культура і мова (дыялект) правінцыі Гуандун даволі моцна адрозніваюцца ад іншых раёнаў краіны (гл. кантонскі дыялект). За апошнія гады Гуандун стаў адной з найбольш эканамічна развітых правінцый Кітая.

Геаграфія

У рэльефе — чаргаванне гор вышынёй да 1922 м і нізінных раўнін. На нізінах сярэдняя тэмпература студзеня ад 8 °С да 16 °С, ліпеня — 26—28 °С. Ападкаў 1200—2000 мм за год. Густая сетка рэк. Радовішчы каменнага вугалю, руд вальфраму, марганцу, сурмы. Апрацоўваецца каля 50% тэрыторыі.

Сельская гаспадарка

Штогод збіраюць 2—3 ураджаі. Асноўная культура — рыс (каля 70 % плошчаў), а таксама цукровы трыснёг, алейныя (арахіс, соя, кунжут, камелія, тунг, трапічныя эфіраносы), пладовыя культуры, джут, рамі, сізаль і інш. Шаўкаводства. Рыбалоўства і рыбагадоўля. Жывёлагадоўля (цяглавая буйная рагатая жывёла, свінні). Птушкагадоўля.

Літаратура

Гуандун // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. http://data.stats.gov.cn/english/easyquery.htm?cn=E0103
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Правінцыі Кітая
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гуандун
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак