wd wp Пошук:

Заходняе Ся

Заходняе Ся, Сі-Ся (кіт. трад. 西夏, спр. 西夏 , піньінь: Xī Xià), ці Вялікае Ся, Да-Ся (кіт. трад. 大夏, спр. 大夏 , піньінь: Dà Xià) — дзяржава, якая існавала ў канцы 10 — пачатку 13 ст. на тэрыторыі сучасных кітайскіх правінцый Ганьсу, Шэньсі і Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна.

Створана народам мінья (тангуты), які ў 78 стст. прыйшоў з Тыбета і пасяліўся на плато Ордас beru як васал кітайскай імперыі Тан.

У 982 г. тангуцкі князь (ван) Цзі-цянь пачаў паўстанне супраць імперыі Сун, якая ў 1006 г. фактычна прызнала незалежнасць Заходняга Ся.

У 1038 г. кіраўнік Юань-хаа (1032—48) прыняў тытул імператара (хуандзі), што паклала пачатак войнам з сунскім Кітаем, якія працягваліся аж да пачатку 12 ст., калі Паўночны Кітай быў захоплены чжурчжэнямі.

Перыяд адносна мірнага развіцця Заходняга Ся ў 12 ст. — час найбольшага росквіту яго культуры. Шырокі ўжытак набыло своеасаблівае тангуцкае пісьмо beru, створанае ў сярэдзіне 11 ст.

З пачатку 13 ст. дзяржава вяла барацьбу з манголамі, знішчана імі ў 1227 г. Тангуцкае насельніцтва асімілявана кітайцамі, ісламізаваныя тангуты сталі асновай сучаснага кітайска-моўнага мусульманскага насельніцтва Паўночна-Заходняга Кітая.

Зноскі

  1. http://jwsr.pitt.edu/ojs/index.php/jwsr/article/view/369/381
  2. https://books.google.com/books?id=FnCbDwAAQBAJ&pg=PA50&lpg=PA50
  3. https://escholarship.org/content/qt96h3q8fx/qt96h3q8fx.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Зніклі ў 1227 годзе
Катэгорыя·Тангуты
Катэгорыя·Кітайскія дынастыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1038 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак