wd wp Пошук:

Яншаа

Яншаа ( кіт. спр. 仰韶文化 , піньінь: Yǎngsháo Wénhuà) — неалітычная культура, пашыраная ў 4—3-м тыс. да н.э. ў сярэднім цячэнні р. Хуанхэ паўночнага Кітая.

Яе носьбіты займаліся матычным земляробствам (чуміза), жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Паселішчы размяшчаліся на лёсавых рачных тэрасах, мелі адкрыты характар, складаліся з круглых або прамавугольных паўзямлянак, паглыбленых у грунт і абмазаных глінай. Кераміку выраблялі ўручную і размалёўвалі чорнай або чырвонай фарбай па жоўтым ангобе, з зааморфнымі і абстрактнымі матывамі. Вядомы таксама вырабы з расшчэпленага і паліраванага каменю. Нябожчыкаў хавалі ў доўгіх ямах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Кітая