wd wp Пошук:

Аркадзь Маркавіч Саўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саўчанка. Аркадзь Маркавіч Саўчанка (6 красавіка 1936, г. Віцебск — 6 ліпеня 2004[1]) — беларускі спявак (барытон). Народны артыст БССР (1976). Народны артыст СССР (1985).

Біяграфія і творчасць

У 1960 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. 3 1960 г. саліст Нацыянальнай акадэмічнага тэатра оперы Беларусі[2].

Валодаў мяккім лірычным голасам своеасаблівага прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону, высокай вакальнай тэхнікай, майстэрствам сцэнічнага пераўвасаблення. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Апанас і Фон Шолен («Алеся» Я. Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Лявон Бурак, Максім Багдановіч, Міхал («Калючая ружа», «Зорка Венера», «Новая зямля» Ю. У. Семянякі), Кізгайла («Сівая легенда» Д. Смольскага), Ляўчук («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Фаскары, Бургамістр («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С. Картэса), Понцій Пілат («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава); класічных і сучасных опер: Анегін, Ялецкі, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Мізгір («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава), Януш («Галька» С. Манюшкі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Марсель, Шарплес («Багема», «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Эскамільё, Зурга («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ), Дон Жуан, граф Альмавіва («Дон Жуан», «Вяселле Фігаро» В. А. Моцарта), Рыгалета, граф і Луна, Радрыга, Жэрмон, Рэната («Рыгалета», «Трубадур», «Дон Карлас», «Травіята», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Камісар («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава), Фердынанд, Андрэй Балконскі («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С. Пракоф’ева)[2], Альберт («Вертэр[ru]» Ж. Маснэ), Сільвіо, Тоніо («Паяцы[ru]» Р. Леанкавала), Рангоні («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Апалон («Арэстэя[ru]» С. Танеева), Альфія («Сельскі гонар[ru]» П. Масканьі), матрос Ілюша («Кастрычнік» В. Мурадэлі[ru]), Лістрат («У буру[ru]» Ц. Хрэннікава), князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна); у аперэтах — Фальк, барон Барынкай і Аманай («Лятучая мыш[ru]», «Цыганскі барон[ru]» І. Штрауса), Маркіз («Карневільскія званы[ru]» Р. Планкета[ru])[3].

Выканаў партыі Адама ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, Яўхіма ў радыёоперы «Барвовы золак» К. Цесакова, Скарыны (вакальная партыя «за кадрам») ў фільме-оперы «Францыск Скарына» Дз. Смольскага[3].

У канцэртным рэпертуары арыі з класічных і сучасных опер, рамансы, творы беларускіх кампазітараў, беларускія, рускія і ўкраінскія песні[2].

Пра Саўчанку зняты дакументальны фільм «Опера» (1996)[3].

Узнагароды

Народны артыст БССР (1976), Народны артыст СССР (1985). Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (1998)

Зноскі

  1. Белорусское искусство, общественность республики понесли невосполнимую утрату. Архівавана 13 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 Ракава А. Я. Саўчанка Аркадзь Маркавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 198. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  3. 1 2 3 А. Я. Ракава. Саўчанка Аркадзь Маркавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак