wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Семяняка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семяняка. Юрый Уладзіміравіч Семяняка (26 лістапада 1925, Мінск — 16 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962).

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лістапада 1925 года ў Мінску.

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі (1957, клас А. Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі.

Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1957. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

Памёр 16 ліпеня 1990 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

У творчасці Юрыя Семянякі пераважалі два асноўныя кірункі — музычны тэатр і песня. Яго музыцы ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на беларускай народнай песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў[1]

Сярод твораў: оперы «Калючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964), «Пяе Жаваранак» (1969, 2-я рэд. 1971), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан», кантаты, у т.л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4-х частках (1979, для народнага хору і народнага аркестра), «У вянок Максіму Багдановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і народнага аркестра) і інш.

Аўтар шматлікіх песень, у т.л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я. Коласа), вакальныя дуэты, трыо, квартэты, музыка да драматычных спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К. Чорнага, «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела і «Залаты медаль» І. Шамякіна, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Мурын бор» І. Ісачанкі. Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у сааўт.), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і талепастановак. Апрацоўваў беларускія народныя песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Памяць

На доме па вул. Савецкай, 19 у Мінску, дзе жыў Юрый Семяняка, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Нарадзіліся 26 лістапада
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Нарадзіліся ў Мінску
Кампазітары Беларусі
Памерлі ў 1990 годзе
Памерлі 16 ліпеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Члены Беларускага саюза кампазітараў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Кампазітары СССР
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Музыканты паводле алфавіта
Оперныя кампазітары
Асобы
Нарадзіліся ў 1925 годзе
Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Кампазітары паводле алфавіта
Народныя артысты Беларускай ССР
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў Мінску