wd wp Пошук:

Генрых Матусавіч Вагнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вагнер. Ге́нрых Ма́тусавіч Ва́гнер (2 ліпеня 1922, г. Жырардаў, Польшча — 15 ліпеня 2000, г. Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар [1], педагог і музыкант. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963)[1], Народны артыст БССР (1988). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1976), прафесар (1988).

Біяграфія

Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі ігры на фартэпіяна (19361939 гг.). З 1939 г. у БССР; пры пераходзе мяжы быў арыштаваны, працаваў на тартаку і будаўніцтве чыгункі, але дзякуючы збегу абставін трапіў у Мінск і паступіў у кансерваторыю[2]. Пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР уцёк праз Маскву ў Саратаў, а потым у Душанбэ, дзе сфармаваўся Першы франтавы тэатр. Адказваў у ім за музычную частку[2].

У 1944 вярнуўся ў Мінск, як канцэртмайстар увайшоў у брыгаду беларускіх артыстаў. У 1947 г. ажаніўся з актрысай Таццянай Аляксеевай[2]. Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1948 г. па класе фартэпіяна Р. І. Шаршэўскага і ў 1954 г. па класе кампазіцыі А. В. Багатырова. Працаваў канцэртмайстрам Беларускага радыё.

З 1962 г. выкладаў у Мінскім педінстытуце на кафедры музычнага выхавання[1]. У 19631973 гг. адказны сакратар праўлення Саюза кампазітараў Беларусі[1].

Цікавіўся кантарскімі спевамі, у савецкі час удзельнічаў у «паўлегальных» фестывалях кантарскай музыкі ў Маскве[2].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за сімфонію № 4 для сімфанічнага аркестра і народнага хора.

Творчасць

Асноўныя дасягненні ў жанрах балета, вакальна-сімфанічнай паэмы, сімфоніі, інструментальнага канцэрта[1]. Творчасці Г. Вагнера ўласцівыя пластычнасць і нацыянальная характарнасць меласа, тэмбравая квяцістасць, дынамічнае развіццё музычных вобразаў[1].

Аўтар оперы «Сцежкаю жыцця» (лібрэта А. Вярцінскага і С. Штэйна па матывах аповесці В. Быкава «Воўчая зграя», пастаўлена ў 1980), першай беларускай тэлеоперы «Ранак» (лібрэта Я. Шабана па матывах паэмы А. Куляшова «Песня аб слаўным паходзе», пастаўлена ў 1967), балетаў «Падстаўная нявеста», «Святло і цені», «Пасля балю», араторыі «Кастрычнік», кантаты «Прызнанне Радзіме», вакальна-сімфанічных паэм «Вечна жывыя», «Героям Брэста», трох сімфоній і інш[1].

Значны ўклад зрабіў у развіццё жанру беларускага інструментальнага канцэрта. Пісаў музыку для дзяцей, да драматычных спектакляў і фільмаў.

Аўтар музыкі да кінафільмаў і тэлеспектакляў:

  1. 1966 — Чужое імя
  2. 1967 — І ніхто іншы
  3. 1967 — Ранак (тэлеопера па рамане «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі)
  4. 1969 — Мы з Вулканам
  5. 1969 — Ткачы, тэлеспектакль
  6. 1970 — Неспадзяваная каханне
  7. 1971 — Паланэз Агінскага
  8. 1973 — І смех, і бяда (тэлевізійны)
  9. 1978 — Тэатр купца Япішкіна, тэлеспектакль

А таксама да тэлевізійных і дакументальных фільмаў «Генерал Пушча» (1967) і «Лісты ў неўміручасць» (1970).

Крытыка

Старэйшы калега Г. Вагнера Д. Камінскі (cтаршыня праўлення Саюза кампазітараў БССР у 1963—1966) ва ўспамінах 1980-х гадоў адгукнуўся пра яго так: «Я б не назваў Вагнера добрым кампазітарам. Большасць яго твораў уяўляе з сябе больш ці менш “хвосткі” набор тых ці іншых “абаротаў”. Пісаў ён і сімфоніі, і асобныя п’есы для фартэпіяна, скрыпкі і іншых інструментаў, але ўсё гэта аднолькава невыразна. Мне асабіста яго творчасць ніколі не падабалася, дый чалавек ён нейкі назойлівы»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. Т. 5: Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 738 с. — С. 98.
  2. 1 2 3 4 5 http://belisrael.info/?p=13272

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Нарадзіліся 2 ліпеня
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Музычныя педагогі Беларусі
Члены Беларускага саюза кампазітараў
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Піяністы Беларусі
Памерлі ў 2000 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Кампазітары XX стагоддзя
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кампазітары СССР
Музычныя педагогі СССР
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
Памерлі 15 ліпеня
Кампазітары Беларусі
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Народныя артысты Беларускай ССР
Нарадзіліся ў 1922 годзе
Кампазітары паводле алфавіта