wd wp Пошук:

Аляксей Яўлампавіч Туранкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Туранкоў. Аляксе́й Яўла́мпавіч Туранко́ў (9 (21) студзеня 1886, Санкт-Пецярбург, Расія — 27 верасня 1958, Мінск) — беларускі кампазітар .

Біяграфія

Аляксей Туранкоў у моладасці

З сялянскай сям’і. У 1911—1914 вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. З 1918 жыў у Гомелі, загадваў музычнай секцыяй гарадскога аддзялення народнай асветы. З 1934 года з другой жонкай Ксеніяй Якаўлеўнай перабраўся ў Менску, працаваў альтыстам у сімфанічным аркестры[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940). У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У 1941—1944 г. супрацоўнік Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску і выдавецтва К. Езавітава ў Рызе.[2]

Арыштаваны 22.7.1944 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 23.6.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа, дзе, па сведчанні А. Царанкова, ледзь не загінуў ад голаду. Вызвалены, хутчэй за ўсё, да 1947. Паводле іншых звестак, знаходзіўся ў лагерах да 14 жніўня 1954 года.[3] Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 21.10.1959 г.[4]

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Творчасць

Адзін з пачынальнікаў жанраў масавай песні, хору, раманса ў беларускай музыцы. Аўтар опер «Кветка шчасця» (лібрэта В. Барысевіч, П. Броўкі і П. Глебкі, паст. 1939), «Яснае світанне», балета «Лясная казка». Напісаў музыку да многіх драматычных спектакляў («Пінская шляхта» і інш.) і кінафільмаў. Аўтар апрацоўкі беларускіх народных песень.

Асаблівае значэнне ў яго творчасці мае опера «Кветка шчасця», якая вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[5].

Зноскі

  1. Забытыя партытуры Аляксея Туранкова прачыталі ў Гомелі. 26.03.2016
  2. Ю. Туронак (2002)
  3. Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т. 6. Беларусь у 1946—2009 гг. / Ред. тома У. Навіцкі. Мінск, 2011. С. 143.
  4. Л. Маракоў (2003)
  5. Дз. Жураўлёў (БелЭн, 2003)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Нарадзіліся 21 студзеня
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Кампазітары СССР
Асобы
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Кампазітары Беларусі
Музыканты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1886 годзе
Оперныя кампазітары
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Кампазітары паводле алфавіта
Памерлі 27 верасня
Памерлі ў 1958 годзе
Памерлі ў Мінску