wd wp Пошук:

Дзмітрый Браніслававіч Смольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смольскі. Дзмі́трый Бранісла́вавіч Смо́льскі (25 ліпеня 1937, Мінск — 29 верасня 2017, Мінск) — савецкі і беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1975), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1980), народны артыст Беларусі (1987), уладальнік Ордэна Францыска Скарыны (2013 года), член СК Беларусі (1961), прафесар (1986). Яго сын — вядомы музыка-мультыінструменталіст Віктар Смольскі.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1937 года ў Мінску ў сям’і беларускага музыказнаўца Браніслава Сільвестравіча Смольскага. Музычнае асяроддзе спрыяла раннім праявам музычнага таленту (першая нотная публікацыя юнага кампазітара адносіцца да 12-гадовага ўзросту). З сямі гадоў пачаліся рэгулярныя заняткі музыкай (па класе скрыпкі) спачатку ў Маскоўскай цэнтральнай музычнай школе, а затым у музычнай школе-дзесяцігодцы пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Тады ж пачаліся заняткі па кампазіцыі, якія праходзілі пад кіраўніцтвам вядомага беларускага кампазітара Я. К. Цікоцкага. У 1955 г. Дз. Смольскі паступае ў Маскоўскую кансерваторыю ў клас прафесара Ю. Шапорына, аднак праз год па стане здароўя ён вымушаны быў вярнуцца ў Мінск. Дз. Смольскі скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1960), а затым аспірантуру пад кіраўніцтвам прафесара Маскоўскай кансерваторыі Н. І. Пейко (1967).

З 1962 па 2014 гг. Дз. Смольскі вёў клас кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі.

Асноўным фактам біяграфіі Дзмітрыя Смольскага прысвечаны фільм Беларускага тэлебачання «10 адкрыццяў Дзмітрыя Смольскага» (аўтар Т. Дубкова).

Творчасць

Творчы шлях Дзмітрыя Смольскага, які пачаўся ў канцы 50-х гг ХХ стагоддзя — найярчэйшая старонка ў гісторыі сучаснай музыкі. Ён адзін з тых, хто праклаў новыя шляхі ў беларускім музычным мастацтве канца 60-пачатку 70-х гг і здолеў прадэманстраваць прынцыпова новыя адносіны да кампазітарскай творчасці і да пастаўленых перад ім задач. Бліскучы талент і майстэрскае валоданне сучаснай кампазітарскай тэхнікай (Д. Смольскі жыва цікавіўся эўрапейскім авангардам 60-х гг і неаднаразова наведваў фестываль новай музыкі «Варшаўская восень») сталі асновай рэдкай дасканаласці формы ва ўсіх яго творах, а самабытнасць і яркасць аўтарскай мовы дазволілі слухачам і экспертам казаць пра «інтанацыі Смольскага».

Выступіўшы з сімфоніяй «Актафонія» (1967) і камернай араторыяй «Песні Хірасімы» на вершы японскіх паэтаў (1965), напісанымі ў серыйнай тэхніцы, Дзмітрый Смольскі не пабаяўся ўступіць у супрацьстаянне з агульнапрынятым афіцыёзным стылем, што панаваў у той час у мастацтве Беларусі. У гэтыя ж гады з’яўляюцца п’есы авангарднага плана і ў яго камернай музыцы. У серыйнай тэхніцы напісаны «Асціната» для флейты і фартэпіяна, саната для флейты і фартэпіяна (1967), сюіта для фартэпіяна «Гульня святла». Нельга не сказаць і пра творы з элементамі гумару, якія выйшлі з-пад яго пяра ў той жа час (Канцэрціна для скрыпкі, Варыяцыі для духавых і ўдарных). Гэты мяккі гумар у больш позняй творчасці кампазітара ператворыцца ў сарказм з элементамі трагіфарсу («Варыяцыі з беларускім менталітэтам», 15-я сімфонія, асобныя часткі іншых сімфоній і інш.).

Уражае багацце вобразаў музыкі Дз. Смольскага, аднак галоўнай тэмай яго твораў заўсёды былі і застаюцца філасофскае асэнсаванне жыцця і лёсу чалавека ў таталітарным грамадстве, глыбіня псіхалагічнага стану чалавечай асобы ў драматычных сітуацыях.

З імем Дзмітрыя Смольскага звязаны найярчэйшыя адкрыцці ў музыцы ХХ-XXI стст. Да гэтых адкрыццяў можна аднесці кожную з яго 15-ці сімфоній, дзе ў драматычным, трагічным альбо саркастычным аспекце адбілася ўся складанасць перажыванняў асобы ў яе ўзаемадзеянні з агрэсіўнасцю альбо абыякавасцю навакольнага свету.

Акрамя сімфоній безумоўнымі падзеямі музычнай гісторыі Беларусі сталі оперы Дз. Смольскага «Сівая легенда» (паводле аповесці У. Караткевіча) і «Францыск Скарына»; манументальныя араторыі «Мая Радзіма» на вершы беларускіх паэтаў і «Паэт» пра творчасць і жыццё Янкі Купалы; інструментальныя канцэрты (для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, цымбалаў); камерна-інструментальныя і вакальныя сачыненні. Музыка Д. Смольскага з поспехам гучала ў многіх краінах свету (Германія, Францыя, Італія, Расія, Паўднёвая Карэя, ЗША і інш.), а CD з запісамі яго сімфоній, выдадзены брытанскай фірмай «Алімпія», быў прызнаны лепшым на конкурсе кампакт-дыскаў у ЗША ў 1992 г.

Дзмітрый Смольскі — выдатны педагог. На працягу больш за паўстагоддзя працы ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) ён выхаваў не адно пакаленне кампазітараў, сярод якіх ёсць заслужаныя дзеячы мастацтва Беларусі, лаўрэаты нацыянальных прэмій, дацэнты, прафесары — творчасць якіх уяўляе твар сённяшняй беларускай музыкі.

Творы кампазітара

Сцэнічная музыка

Оперы

«Сівая легенда» (лібр. У. Караткевіча, паст. ДАВТам РБ, 1978);

«Францыск Скарына» (лібр. С. Клімковіч, паст. на Беларускім тэлебачанні, 1988);

канцэртная опера «Апалон-заканадаўца» (па матывах аднайменнай оперы Р. Вардоцкага(?), паст. Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, 1991).

Харэаграфічныя кампазіцыі

паэма «Патрыятычны эцюд» (1967),

малюнак «Беларусы» (1967),

Дзве балетныя сцэны (1969).

Вакальна-інструментальная музыка

Араторыі

«Песни Хиросимы» для салістаў, двух фартэпіяна і чытальніка («Голос Хиросимы», сл. Т. Сімідзу, «Песок шестого августа», сл. Э. Янэдзі, «Снег», сл. С. Фукуду, «Стронций-90», сл. Т. Она, «Моя Японня», сл. X. Номі, 1966);

«Мая Радзіма» (сл. Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, А. Александровіча, А. Ставера, С. Грахоўскага, А. Вярцінскага, П. Панчанкі, М. Танка і народныя, 1970);

«Паэт» («Шчаслівасць», «Гуслі-самаграі», «З гора ды з бяды», «На сенажаці», «Царскія дары», «Час», «О, так! Я — пралятар!», «Я — калгасніца», «Для тых, каго люблю», «Паэт і цэнзар», «З’езду Саветаў», «Сімфанічная карціна», «Шчаслівасць», сл. Я. Купалы, 1979).

Вакальна-сімфанічныя паэмы

«Голоса рассвета» (сл. А. Дасталя, 1963), «Два лика Земли» (сл. М. Алтухова, 1969), «Поэма о Немане» (сл. П. Макаля, П. Харкова, 1975),

«Поэма о Днепре» (сл. П. Макаля, П. Харкова, 1975);

Цыкл «Бабін век» (сл. Е. Лось, 1971).

Для народнага аркестра і хору

Паэма «Мы сейбіты шчасця» (сл. П. Макаля, 1968);

Апрацоўка песні «Зорка Венера» для голасу і аркестра (1981).

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра

Сімфоніі: № 1 (1962), № 2 (1982), № 3 для аркестра і саліруючага фартэпіяна (1985); № 4 для аркестра і саліруючай скрыпкі (1986); № 6 (1989), № 7 (1990), № 8 з вершамі I. Бродскага (1992); № 9 для саліручай электрагітары и сімфанічнага аркестра (1994); № 10, № 11, № 12, № 13, № 14, № 15;

«Актафонія» для сімфанічнага аркестра (1967);

Святочная уверцюра (1963); Урачыстая уверцюра «Да 90-годдзя Я. Купалы» (1972); Уверцюра «Памяці Я. Коласа» (1972);

Сімфанічная паэма «Беларусь» (1968);

Сімфанічная карціна (1974);

«Настальгія» для сімфанічнага аркестра (2017);

Канцэрты для фартэпіяна з аркестрам № 1 (1960), № 2 (1975);

Музыка для струнных, дзвюх труб і баяна з аркестрам (1965);

«Прысвячэнне» для электрагітары и сімфанічнага аркестра;

Для камернага аркестра

Канцэрціны: для скрыпкі (1972), для віяланчэлі (1973); Арыя (1978), «Сымон-музыка» для скрыпкі, ан-самбля скрыпачоў і аркестра (1982), Пятая сімфонія (1987).

Канцэрты для цымбалаў і аркестра: № 2 «Памяці I. Жыновіча» (1974), № 3 (1983).

Для народнага аркестра

Канцэрт № 1 для цымбалаў і аркестра (1961).

Уверцюры: № 1 (1962), № 2 «Святочны дзень» (1971), № 3 (1974);

«Беларускі распеў» (1978);

«Рапсодыя» для двух цымбалаў (1980);

Паэма «Партызанская мадона» (1985).

Для эстраднага аркестра

Баса-асціната на тэму беларускай народнай песні «Чаму ж мне ня пець» (1962).

Камерна-інструментальная музыка

Струнны квартэт (1983).

Для фартэпіяна: Санаты: № 1 (1956), № 2 (1959); Вальс (1964), сюіта «Гульня святла» («Игра света», 1964), Тры прэлюдыі і фугі (1982).

Для скрыпкі і фартэпіяна: «Элегія і Таката памяці Д. Шастаковіча» (1975), «Распеў», «Танец» (1977).

Для флейты і фартэпіяна: Трыпціх «Basso ostinato» («Мелодыя», «Гармонія», «Рытм» , 1963), Саната (1965).

Для альта і фартэпіяна: Элегія і Ронда (1973).

Для віяланчэлі і фартэпіяна: Ронда (1979).

Для валторны і фартэпіяна: Скерца, Экспромт (1980).

Для цымбалаў і фартэпіяна: Тры п’есы (1973).

Варыяцыі для духавых і ўдарных інструментаў (1971).

Для флейты і фагота: «Да пытання аб узаемаразуменні» (1989).

Для цымбалаў сола: Дзве п’есы (1981).

Вакальная музыка

Вакальныя цыклы для голасу і фартэпіяна

«Дзявочыя лірычныя» («I нашто мне шум трывожны», «Ой, чаго я сохну», «Ты прыйдзі, маё шчасце, прыйдзі», «Я не знаю сама», «Як мне добра, як мне шчасна», сл. А. Астрэйкі, 1959);

«Испанский триптих» на стихи Ф. Г. Лорки («Гитара», «Танец», «Селение», 1971);

Вокальный цикл на стихи Ф. Тютчева («Если смерть есть ночь…», «О как на склоне наших лет…», «От жизни той, что бушевала здесь…», 1976);

«Пять лирических интермеццо» на стихи Г. Гейне (1978);

Трыпціх для голасу, скрыпкі і ф-на («Арлы-брацці», «Скрыпка», «Вера Беларусі», сл. А. Пашкевіч, 1978);

«Три монолога» на стихи Я. Полонского (1978);

Вокальный цикл на стихи А. Вознесенского («Испанская песня», «Фары дальнего света», «Грех», 1979);

Вокальный цикл на стихи А. Ахматовой (1980);

Вокальный цикл на стихи М. Цветаевой («Родина», «Есть счастливцы и счастливицы», «Удар», 1980);

Вокальный цикл на стихи Б. Пастернака («Колыбельная», «Метель», «Откровение», 1983).

Рамансы

«Баллада о братстве» (сл. А. Суркова, 1959), «Паэма аб каханні» (сл. А. Дзеружынскага, 1962), «Памаліся», «З кірмашу» (сл. Я. Купалы, 1982), «Домский орган» (сл. П. Харкова, 1982), «Знак беды» (сл. Т. Кузаўлёвай, 1988), «Расплата» (сл. С. Надсана, 1988).

Для хору а капэла

Хоры

«Партызанскі трыпціх» («Ля гэтых сосен», «Плача хмара без жалю», «Я хацеў бы, каб песню маю…», сл. М. Танка, 1971);

Паэма «Петрусь» (сл. А. Суркова, 1979), «Край мой» (сл. Н. Гілевіча, 1979).

Песні

«Песни наших отцов», «Солнечные зайчики» (сл. М. Алтухова); «Вы куда, журавли?» (сл. У. Арлова); «Песенка об отважном кузнечике», «Песенка о веселом муравье» (сл. У. Барсава); «Минская вечерняя», «Родина», «Пусть парни помнят», «Учите Родину любить», «Мне не забыть», «Песня о Родине» (сл. У. Бойкі); «Моя звезда», «Сердце Бреста» (сл. Б. Бруснікава); «Клятва», «Нет такого дня» (сл. Р. Гамзатава); «Только я да ты» (сл. М. Дубнова); «Белы караблік», «Дальва» (сл. У. Карызны); «Мае каханне», «Зварот» (сл. Е. Лось); «Песня пра Івана Чуклая» (сл. У. Паўлава); «Дзве сястры» (сл. М. Пухначова); «Песня аб Магілёве» (сл. П. Прыходзькі); «Портрет», «Дорога» (сл. Р. Пятрэнкі); «Люди в синих шинелях» (сл. Б. Спрынчана); «Туристская песня» (сл. М. Таніча); «Быць чалавекам я рад» (сл. М. Танка); «Вечерняя песня» (сл. А. Тарасевіча); «Салдаты, салдаты», «Обелиски», «Улетают журавли на север», «Осенняя песня», «А человек поет», «Белая Русь», «Наш век», «У каждого есть своя песня», «Матери ждут сыновей», «Сорок пятый» (сл. М. Ясеня).

Прыкладная музыка

Да драмспектакляў: «Канстанцін Заслонаў» (1967). «Таблетку под язык» (1972). «Вор» (1973).

Да кінафільмаў: «Речицкая лирическая» (1966). «Петр Куприянов и другие», «Сказание о Минске» (1967). «Была война» (1972). «Обратная связь» (1973). «Волчья стая» (1975).

Для радыёспектакляў: «Человек из легенды» (1961).

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Оперныя кампазітары
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся 25 ліпеня
Памерлі ў 2017 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Памерлі ў Мінску
Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Выпускнікі Цэнтральнай музычнай школы
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кампазітары СССР
Педагогі СССР
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Нарадзіліся ў 1937 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Кампазітары Беларусі
Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Народныя артысты Беларускай ССР
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Педагогі Беларусі
Памерлі 29 верасня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак