wd wp Пошук:

Яснае світанне

Яснае світанне — опера ў трох дзеях, сямі карцінах кампазітара А. Я. Туранкова пастаўленая на лібрэта лібрэта А. Бачылы ў 1958 годзе рэжысёрам Л. П. Александроўскай пад кіраўніцтвам дырыжора Л. Любімава. Мастаком-пастаноўшчыкам спектаклю быў П. В. Масленікаў[1].

Гісторыя стварэння

Опера «Яснае свiтанне», стала «лебядзінай песняй» А. Туранкова[2]. Прэм’ера оперы адбылася 2 лістапада 1958 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Яна прагучала ўжо пасля смерці кампазітара, які не дажыў да яе прэм’еры некалькі месяцаў, і атрымала станоўчы водгук у прэсе. Праз 6 гадоў адбылася яе новая пастаноўка ў рэдакцыі Г. Вагнера, якая затым была прадстаўлена і на гастролях Беларускага опернага тэатра ў Маскве[2].

Апісанне

Опера прайгравае карціну далучэння заходніх абласцей Польшчы да Савецкай Беларусі ў 1939 г. У ёй паказана бязрадасная жыццё сялян пад уладай панскай Польшчы, нарастанне рэвалюцыйнага руху і прыход Чырвонай Арміі. У оперы разгортваюцца дзве паралельныя сюжэтныя лініі: гісторыя кахання маладой сялянкі Марыны і селяніна Міколы і іх удзел у палітычнай барацьбе разам з польскім рэвалюцыянерам Натаўскія. І як кантраст — лёс пана Гадлеўскага, яго распуснай дачкі Юзэфы і кулацкага сына Сцяпана[3].

Акцёры

Зноскі

  1. Масленікаў Павел Васілевіч
  2. 1 2 У истоков современной белорусской композиторской школы: К 120-летию со дня рождения А. Е. Туренкова (1886—1958) Архівавана 8 снежня 2012. (руск.)
  3. Опера Алексея Туренкова «Ясный рассвет» (руск.)
  4. Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
  5. Глушаков В. И. (руск.)
  6. Шимко Т. И.
  7. Шыкунова Ірына Сямёнаўна
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Оперы на беларускай мове
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Тэатр Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Музыка Беларусі