wd wp Пошук:

Сцежкаю жыцця

Зорка Венера — опера кампазітара Г. М. Вагнера, пастаўленая ў 1980 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. Спектакль быў аформлены мастаком Ю. Турам.

Сюжэт

Опера пастаўленая паводле аповесці «Воўчая зграя» В. Быкава пра драматычныя падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны[1]. Лібрэта стварылі А. Вярцінскі і С. Штэйн.

Музыка

У партытуры кампазітар выкарыстаў напеўныя інтанацыі народных песень[2]. Асноўнай музычнай тэмай — «ваўчынай зграі» — паслужыў механічна-бяздушны матыў бравурнага марша. Хор жыхароў спаленай вёскі, які задумваўся як адна з эмацыйных кульмінацый оперы, па жанры — плач[2]. Хор быў напісаны настолькі экспрэсіўна, моцна і пранізліва, што і праз шмат гадоў пасля прэм’еры (у межах канцэртнага цыкла «Па старонках беларускіх опер») рабіў уражанне сачынення надзвычай сучаснага і вострага — і па змесце, і па форме[2].

Акцёры

Крытыка

«Сцежкаю жыцця» з поспехам прагучала на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве ў час гастроляў Беларускага тэатра оперы і балета. У шматлікіх рэцэнзіях, у тым ліку і ў цэнтральнай прэсе, адзначаўся сур’ёзны ўклад кампазітара ў музычна-сцэнічнае рашэнне ваеннай тэмы, асаблівасці якога — ва ўстанаўленні непарыўнай сувязі мінулага з сучасным[1].

Зноскі

  1. 1 2 Біяграфія Г. Вагнера на hor.by
  2. 1 2 3 Таццяна Міхайлава. «Я перад вамі з памяццю сваёй…»
  3. 1 2 Першы выканаўца
  4. Першая выканаўца
  5. Козлова Нина Ивановна Архівавана 23 сакавіка 2013. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Оперы на беларускай мове
Тэатр Беларусі
Музыка Беларусі