«Травіята» (італ.: La traviata — «Заблукалая») — опера Джузэпэ Вердзі на лібрэта Франчэска Марыя П’явэ па матывах рамана «Дама з камеліямі» А. Дзюма-сына. «Травіята» была ўпершыню прадстаўлена публіцы 6 сакавіка 1853 годзе ў оперным тэатры Ла Фенічэ ў Венецыі і спачатку пацярпела правал, аднак, перапрацаваная, стала адной з самых знакамітых опер за ўсю гісторыю. Пастаноўкі ў Еўропе ішлі прыкладна ў адзін час з выхадам «Дамы з камеліямі» Дзюма.
Незвычайным для опернай пастаноўкі таго часу быў у першую чаргу выбар галоўнай гераіні - куртызанкі, якая памірае ад невылечнай хваробы. Як і раней у «Рыгалета» і «Трубадур» Вердзі паставіў на цэнтральную ролю персанажа, адпрэчанага грамадствам.