Калючая ружа — опера кампазітара Ю. У. Семянякі пастаўленая на лібрэта А. Бачылы ў 1960 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора В. Д. Рутэра(руск.) бел.. Першая нацыянальная камічная опера[1].
«Калючая ружа» стала першай у Беларусі операй на сюжэт з сучаснага жыцця: пра студэнтаў, іх дружбу і каханне, расчараванні і надзеі[2]. У оперы выявіўся меладычны дар кампазітара, дакладнасць музычных характарыстык[2].
Т. М. Ніжнікава іграла роль Ірыны вельмі энергічна. Гэтая партыя пісалася спецыяльна для яе. А ў чымсьці нават і «спісвалася» з характару спявачкі, якая ніколі не «плакалася», а дзейнічала, «падбухторваючы» сваёй энергіяй астатніх[10].
Часопіс «Советская музыка» сведчыў[10]:
Абаяльная Ірына ў выкананні Т. Ніжнікавай. Вялікая музычнасць, чысціня інтанавання, высокая вакальная культура ў спалучэнні з нерадавым акцёрскім талентам і мілай непасрэднасцю паводзін на сцэне ператварылі гэты вобраз ці не ў цэнтральны |
Вяршыняй камедыйнага таленту С. Друкер можна назваць створаны ёю вобраз Рагнеды Янаўны: гэта жанчына з вузкім мяшчанскім кругаглядам, якая была вынаходлівай, непрымірымай, калі справа датычылася «сямейных інтарэсаў»[11].