wd wp Пошук:

Шарль Франсуа Гуно

Шарль Франсуа Гуно (фр.: Charles François Gounod; 17 чэрвеня 1818 — 18 кастрычніка 1893) — французскі кампазітар (опера «Фаўст»).

Біяграфія

17 чэрвеня 1818 г. у Парыжы ў сям’і мастака Франсуа Луі Гуно і выкладчыцы музыкі Вікторыі нарадзіўся сын Шарль Франсуа. У адзінаццаць гадоў хлопчыка аддалі ў ліцэй. За час навучання Шарль саліраваў у царкоўным хоры, сачыняў музыку, вывучаў тэорыю музыкі. Жаданне сачыняць ўзмацнілася асабліва пасля наведвання опернага тэатра. Пад уражаннем оперы Моцарта «Дон Жуан» фармаваліся музычныя погляды маладога музыканта.

У 1838 годзе Гуно паступае ў Парыжскую кансерваторыю. Тут ён вучыўся ў Фраманталя Галеві і Фердынанда Паэра. І хоць развіццё яркай здольнасці Гуно скоўваў акадэмізм, які панаваў у тую часіну ў сценах кансерваторыі, некаторыя з яго ранніх твораў прыцягнулі да сябе ўвагу публікі і крытыкаў. Вартыя ўвагі скерца з сімфоніі, трохгалосны «Agnus Dei».

У 1839 годзе Гуно атрымаў Рымскую прэмію за кантату «Фернан», якая дала магчымасць правесці на правах стыпендыята больш двух гадоў у Італіі і некаторы час у Вене і Германіі. Расчараваўшыся ў сучасным італьянскім оперным мастацтве, Гуно засяродзіўся на вывучэнні старадаўняй культавай музыкі, у прыватнасці Палестрына. У 1843—48 царкоўны арганіст і рэгент у царкве Замежных місій у Парыжы, пісаў духоўную музыку. У 1870-75 жыў у Лондане, з 1871 дырыжор Каралеўскага харавога таварыства.

Творчасць

Сярод ранніх опер («Сафо», 1850; «Акрываўленая манашка», 1854) вылучаецца камічная опера «Лекар паняволі» (паводле Мальера, 1857). Ш. Гуно — заснавальнік новага жанру ў французскім оперным мастацтве — лірычнай оперы. Яго лепшы твор — опера «Фауст» (1859; 2-я рэдакцыя — з рэчытатывамі замест размоўных дыялогаў, 1869), у якой кампазітар адмовіўся ад філасофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі І. В. Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў оперу, звярнуўшыся да меладычнага строю тагачаснага бытавога раманса. Сярод іншых твораў: оперы «Мірэйль» (1863) і «Рамэа і Джульета» (паводле У. Шэкспіра, 1865); 4 араторыі, кантаты, месы, рэквіем і іншыя творы для хору з аркестрам; 2 сімфоніі (1854, 1855); камерна-інструментальныя ансамблі, фартэпіянныя п’есы; больш за 200 рамансаў і песень; музыка да драматычных спектакляў і інш.

Выступаў як музычны пісьменнік і крытык.

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. Праверана 19 сакавіка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118718312 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118718312 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Кампазітары — аўтары рэквіемаў
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Сен-Клу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Рамантычныя кампазітары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня