wd wp Пошук:

Мёры

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мёры (значэнні).

Мё́ры[2] (трансліт.: Miory) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мёрскага раёна, на беразе Мёрскага возера. За 190 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі ДруяВарапаева. Аўтадарогамі злучаныя з Дзісной, Верхнядзвінскам, Браславам, Шаркаўшчынай. Насельніцтва 8 001 чал. (2017)[3].

Назва

Першапачаткова назва Мёраў адносілася да возера, якое на старых картах называецца «Мёры» (цяпер — возера Мёрскае). Вядомая з 1514 г. назва Мёраў — маёнтак «Мярэя» (Мерея) перагукаецца з балцкай назвай дняпроўскай рэчкі Мярэя[4] (цячэ па тэрыторыі Горацкага і Дубровенскага раёнаў). Гэты гідронім не толькі мае балцкі суфікс -j- (як у гідронімах Асвея, Вярэя і г.д.), але і суадносіцца з гідронімамі Mera, Meraitis у Свянцянскім раёне Літвы. Значэнне гэтых балцкіх гідронімаў — «стаячая вада» (корань  *mer-, *mor-)[5].

Гісторыя

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

У пісьмовых крыніцах упамінаюцца пад 1514 г. як маёнтак Мярэя Браслаўскага павета ВКЛ. Як маёнтак Мёры называюцца ў вопісе войска ВКЛ 1567 года. У 1644 г. тут стаяў праваслаўны манастыр, які ў 1690 г. М. Мірскі падараваў уніятам. У 1691 г. пабудаваны касцёл. У XVIII ст. існавала 5 маёнткаў пад назвай Мёры. Гэтыя маёнткі належалі Мірскім, Перасвет-Солтанам, Беліковічам, Клотам, Зяновічам, Пуцятам.

У складзе Расійскай імперыі

У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Мёры адышлі да Расійскай імперыі як мястэчка, цэнтр воласці Дзісненскага павета Мінскай, а з 1842 г. Віленскай губерняў. У 1866 г. тут адкрыта народная школа. У 1886 г. насельніцтва мястэчка складала 110 жыхароў. Тут стаялі 3 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы. У канцы XIX ст. дзейнічалі 2 школы. У 1903 г. годзе ў Мёрах 145 жыхароў, вучылішча, царкоўнапрыходская школа.

У 1918 г. Мёры акупіравалі германскія войскі, у 1919—20 гг. яны былі заняты польскімі войскамі.

У складзе Польскай Рэспублікі

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Мёры як цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства адышлі да Польшчы. У 1927 г. тут 422 жыхары. Стаялі крама, аптэка, працавалі 2 млыны, да 1931 г. дзейнічала запалкавая фабрыка.

Перыяд Беларускай ССР

Увосень 1939 г. Мёры далучаны да БССР. 3 15 студзеня 1940 г. яны цэнтр Мёрскага раёна Вілейскай вобласці.

Другая сусветная вайна

У Вялікую Айчынную вайну 3 ліпеня 1941 года Мёры акупіравалі нацысцкія захопнікі. За перыяд акупацыі гітлераўцы загубілі ў Мёрах 662 чал. 2 чэрвеня 1942 г. было ліквідавана 779 чал. яўрэйскай нацыянальнасці з гета. Прыкладна 70—80 чал. атрымалася збегчы[6]. 4 ліпеня 1944 г. войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту і партызаны вызвалілі Мёры ад захопнікаў.

Пасляваенны перыяд

У 1944 г. Мёры ўключаны ў Полацкую, а ў 1954 г. — у Маладзечанскую вобласці. 3 1960 г. ў складзе Віцебскай вобласці. 7 жніўня 1957 г. Мёрам нададзены статус гарадскога пасёлка[7].

Забудаваны Мёры пераважна 1-павярховымі дамамі, будуюцца і 2—5-павярховыя. Першы генеральны план гарадскога пасёлка складзены ў 1971 г. 7 студзеня 1972 года Мёрам нададзены статус горада[8]. У 1980 г. распрацаваны наступны генеральны план забудовы горада. У горадзе ўтворана набярэжная. Прамысловая зона размешчана ў паўночна-заходняй і ўсходняй частках.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, камбікормавай, першаснай апрацоўкі льна прамысловасці. Гасцініца.

Адукацыя і культура

2 сярэднія, 1 базавая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў, Дом дзіцячай творчасці, Дом культуры, 2 бібліятэкі, Мёрскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Славутасці

Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Міёры.
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195.
  5. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 211, 204.
  6. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 7 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 7 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 2 (1340).
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мёры
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства