wd wp Пошук:

Божыя кароўкі

Божыя кароўкі, таксама кароўкі, петрыкі, какцынеліды (Coccinellidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.

Апісанне

Даўжыня ад 2 да 18 мм. Цела божых каровак паўшара- ці яйкападобнае, болей ці меней выпуклае. Афарбоўка яркая, «перасцерагальная», з малюнкам з крапінак, плям, штрыхоў. Галава кароткая з 11-, радзей з 10-членікавымі вусікамі, якія прымацаваныя па баках пярэдняга краю галавы і могуць падгінацца пад яе. Брушка складаецца з 5 свабодных членікаў. Адрозніваюцца тым, што іх лапкі здаюцца трохсастаўными, бо трэці, вельмі маленькі членік разам з паловай чацвёртага схаваны ў баразне двухлопасцевага другога членіка.

Пашырэнне

Адрозніваецца больш за 4 тысячы відаў. Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах.

Асаблівасці біялогіі

У большасці відаў жукі і лічынкі драпежныя — кормяцца тлямі, павуціннымі кляшчамі, шчытоўкамі і інш.; некаторыя раслінаедныя. Маюць ядавітую гемалімфу, таму насякомаедныя жывёлы іх не паядаюць.

Выкарыстанне

Многія віды, у т. л. божая кароўка двухкрапінкавая (Adalia bipunctata), выкарыстоўваюцца ў біялагічнай ахове сельскагаспадарчых і лясных культур. 2 аўстралійскія віды спынілі павелічэнне шкоднікаў цытрусавых — чарвяцоў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Божыя кароўкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных