wd wp Пошук:

Карл IV Люксембургскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карл IV.

Карл IV (ням.: Karl IV., чэшск.: Karel IV.; 14 мая 1316, Прага — 29 лістапада 1378, Прага) — кароль Германіі з 11 ліпеня 1346, кароль Чэхіі з 26 жніўня 1346 пад імем Карал I (каранаваны 2 верасня 1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 красавіка 1355.

Біяграфія

Сын чэшскага караля Іаана Сляпога з Люксембургскай дынастыі і князёўны Элішкі Пржэмыслаўны, нарадзіўся ў 1316 годзе ў Празе, пры нараджэнні быў названы Вацлаў/Венцэль (чэшск.: Václav, ням.: Wenzel, руск.: Вячаслаў). Выхоўваўся ў Парыжы. У 15-летнім узросце (1331) быў прызначаны намеснікам у створаным яго бацькам каралеўстве ў Паўночнай Італіі і сутыкнуўся там з супраціўленнем і інтрыгамі. У 18 гадоў (1334) стаў намеснікам бацькі ў Чэхіі. З прычыны выгнання яго брата Іагана з Ціроля і часовага кіравання Карлам гэтай краінай, на якую меў віды Баварскі дом, узнік глыбокі разлад паміж Вітэльсбахамі і Люксембургамі, які прывёў да шэрагу войн.

З імем Карла звязаны «залатое стагоддзе» Чэхіі. Ён добра ведаў чэшскую мову, клапаціўся пра развіццё гарадоў і шмат увагі надаваў сельскай гаспадарцы. Карл завёз у Чэхію вінаградную лазу з Бургундыі і слівавыя дрэвы з Латарынгіі, уладкаваў вадаёмы для гадоўлі рыб: так з’явіліся знакамітыя чэшскія карпы.

Карл застаўся ў гісторыі як аўтар першай у сярэдневяковай Еўропе свецкай аўтабіяграфіі і ініцыятар складання новай гістарычнай хронікі.

Абранне каралём

Яшчэ пры жыцці імператара Людвіга IV Баварскага, Карл, з дапамогай Папы Клімента VI, дамогся абрання пяццю курфюрстамі германскім каралём. Пры гэтым ён пайшоў на падпісанне абмежавальных умоў, у выкананні якіх прымушаны быў прынесці клятву Папе ў Авіньёне. Тым не менш, пасля смерці імператара (1347) Карлу не атрымалася адразу ўзысці на імперскі трон. Па пачыне Вітэльсбахаў быў абраны каралём Эдуард III англійскі, калі ж той адмовіўся — маркграф мейсенскі Фрыдрых II Суровы, затым граф Гюнтэр фон Шварцбург, які неўзабаве цяжка захварэў, пагадзіўся адрачыся за грошы, і памёр. 25 ліпеня 1349 Карл IV паўторна каранаваўся ў Ахене. З Вітэльсбахамі Карл IV прымірыўся жаніцьбай на Ганне, дачцы курфюрста пфальцкага, і абяцаннем пасялення іх у Брандэнбургу дзе ён сам, тым часам, апекваў Лжэ-Вальдэмара.

Карл IV пайшоў на вялікія саступкі князям. У Залатой буле 1356 года курфюрсты атрымалі амаль суверэнныя правы ў сваіх княствах. Парадкаванне абрання на прастол ухіліла ўмяшанне Папы пры выбарах, што выклікала разлад з авіньёнскім дваром. Канфлікт з Папай быў уладжаны дараваннемдзесяціны і выданнем так званай каралінскай булы для абароны льготаў духавенства.

Значнай заслугай Карла IV стала заснаванне саюзаў земскага свету.

Паходы ў Італію

Два разу Карл IV здзяйсняў паходы ў Італію: у 1354 годзе, каб каранавацца ў Мілане каралём і ў Рыме імператарам (1355), у другі раз — у інтарэсах Папы, для вайны з міланскімі Вісконці. Але пра развіццё свайго спадчыннага ўладання, Чэхіі, Карл клапаціўся больш, чым пра імперыю.

Пабудаваны Карлам замак Карлштэйн.

Пасланы Карлам у якасці палоннага ў Авіньён, Кола ды Рыенца пагадніўся з Інакенціем VI, і вярнуўся ў Італію ўвосень 1353 года як прадстаўнік пантыфіка, каб супрацоўнічаць з іспанскім кардыналам, але смог толькі здабыць ганебную смерць на прыступках Капітолія. Гібан пісаў пра гэта: «Капітолій стаяў зараз на крыві Рыенцы, калі Карл IV спусціўся з Альп, каб каранавацца каронай Італіі і Імперыі».

Петрарка верыў у Карла IV, але затым глыбока ў ім расчараваўся. Карл быў каранаваны ў Рыме кардыналам Остыі ў велікодны дзень 1355 года, а затым вярнуўся ў Прагу, як пісаў паэт: «з каронай, якую ён атрымаў без адзінага ўдару мяча, з кашалём, поўным манет, які ён прывёз пустым; але з малой славай за добрыя справы, і з вялікай ганьбай за зневажэнне імператарскай велічы. О! калі б твой прадзед і дзед сустрэлі цябе на альпійскім перавале, што б яны сказалі, ты падумаў? Імператар рымлян па імі, па праўдзе ты ўсяго толькі кароль багемскі»[1].

Кіраванне ў Германіі

Помнік Карлу IV у Карлава Моста ў Празе.

Дваранству ў гарадах ён даў шмат палёгак; у 1350 годзе выдаў новае ўкладанне, якое, аднак, пазней прымушаны быў адмяніць, заахвочваў горназаводства і земляробства, зрабіў Влтаву да Эльбы суднаходнай, пабудаваў у Празе «новы горад» (Новае места), Градчаны, і знакаміты пражскі Карлаў мост, заснаваў там архібіскупства і ў 1348 годзе першы ў імперыі ўніверсітэт (па ўзоры парыжскага), прыцягнуў у Прагу вялікую колькасць мастакоў і рамеснікаў.

Праз першую сваю жонку, са згоды Вітэльсбахаў, забяспечыў сабе вялікую частку Верхняга Пфальца; праз другую жонку, Ганну Яворскую, набыў княствы Явор і Свідніца (1368); годам раней ён купіў Лужыцкую зямлю. Майстэрска скарыстаўшыся разладамі ў доме Вітэльсбахаў, Карл здолеў дамагчыся завяшчанні сабе брадэнбургскай маркі маркграфамі Людовікам і Атонам (1368), а неўзабаве пасля таго (1373) пакінуты адзін у жывых Атон, за ўзнагароду, павінен быў адмовіцца ад маркі.

За вялікія сумы грошай і пасля доўгіх высілкаў Карл IV дамогся абрання свайго сына Венцэля сваім пераемнікам (1376). Вялікія выдаткі Карла IV прымушалі яго абкладаць цяжкімі падаткамі і закладваць імперскія гарады, што павяло да заснавання швабскага гарадскога саюза (1376). Паміраючы ў Празе, Карл пакінуў Чэхію, Сілезію і рымскую карону Венцэлю, Брандэнбург — Жыгімонту, Лужыцкія землі — Іагану, трэцяму са сваіх сыноў.

Шлюбы і дзеці

Літаратура

Гл. таксама

Зноскі

  1. Edmund G. Gardner. Saint Catherine of Siena. Study in the religion, literature and history of the 14th century in Italy. — NY, 1907.

Спасылкі

Папярэднік
Людвіг IV
кароль Германіі
13461347, 13491376
Пераемнік
Венцэль
імператар Свяшчэннай
Рымскай імперыі

13551378
Папярэднік
Ян Люксембургскі
кароль Чэхіі
13461378
Папярэднік
Ян Люксембургскі
герцаг Люксембурга
13461353
Пераемнік
Венцэль I
Папярэднік
Ян Люксембургскі
маркграф Маравіі
13461378
Пераемнік
Ян Індржых
Папярэднік
Атон V
маркграф Брандэнбурга
13731378
Пераемнік
Жыгімонт
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I    Лотар I Людовік II Карл II    Карл III      
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф    Людовік III    Берэнгар I    Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
      Атон III    Генрых II    Конрад II    Генрых III    Генрых IV    Генрых V    Лотар II      
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI    Атон IV    Фрыдрых II    Генрых VII    Людовік IV    Карл IV      
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI    Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Каралі германскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Люксембургская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Кіраўнікі Брандэнбурга
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саборы Святога Віта
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў 1378 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1316 годзе
Катэгорыя·Каралі чэшскія