wd wp Пошук:

Авіньён

Авіньён (фр.: Avignon [aviˈɲɔ̃], акс.: Avinhon, лац.: Aven(n)io) — галоўны горад дэпартамента Ваклюз у Правансе на левым беразе Роны, адзін з самых цікавых гарадоў Францыі — як па сваім прыгожым месцазнаходжанні, так і па звязаным з ім гістарычным успамінам. Месца правядзення найбуйнейшага міжнароднага штогадовага тэатральнага фестывалю.

Гісторыя

У старажытнасці Авіньён быў сталіцай гальскага племені кавараў і яшчэ да гэтага часу захаваў шматлікія рэшткі рымскай эпохі. У Сярэднявеччы вобласць Авіньёна належала Папам, якія кіравалі ёй праз свайго віцэ-легата і толькі паводле мірнага дагавора ў Таленціна ў 1797 годзе павінны былі канчаткова саступіць яе Францыі. Побач з горадам знаходзяцца залежы пяску добрага якасці, які і сёння суднамі вывозяць на экспарт у Італію для вытворчасці шкла. У Сярэднявеччы продаж пяску для шкла прыносіў папства добры прыбытак.

У царкоўнай гісторыі Авіньён мае вялікае значэнне, бо на працягу 69 гадоў з 1309 па 1378 служыў месцазнаходжаннем Папаў, з якіх Клімент V, па загадзе Філіпа IV перанёс сюды сваю рэзідэнцыю з Рыма. Але і пасля гэтага перыяду, вядомага пад назвай «Авіньёнскага палону папаў» да 1409 года горад з’яўляўся рэзідэнцыяй многіх непрызнаных Папаў.

Насельніцтва

Горад Авіньён у XIV стагоддзі налічваў 100 000 жыхароў, пасля рэвалюцыі гэтая колькасць паменшылася да 17 тысяч, а ў 1886 годзе колькасць жыхароў ізноў узрасла да 41 000.

Радыёактыўнае забруджванне

Агульны від Авіньёна
Папскі палац у Авіньёне

Увечар 8 ліпеня 2008 года на ядзернай электрастанцыі і цэнтры перапрацоўкі ядзерных адыходаў за 40 км ад Авіньёна адбыўся разліў 30 кубаметраў вадкасці з неўзбагачаным уранам. Вадкасць патрапіла ў дзве бліжэйшыя рэкі. Улады скрывалі здарэнне ад насельніцтва каля 12 гадзін, пасля чаго заклікалі не піць ваду з рэк і не ёсць злоўленую там рыбу.[3]

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Sandre
  2. Sandre
  3. Рэактар у Францыі зачынілі з-за ўцечкі
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.avignon.fr/fr/ma-ville/culture-et-tourisme/jumelages/
  5. 1 2 3 4 5 6 https://pastel.diplomatie.gouv.fr/cncdext/dyn/public/atlas/rechercheAtlasFrance.html?criteres.collectiviteId=23918
  6. https://www.wetzlar.de/kultur/partnerstaedte/partnerstaedte/avignon.php
  7. https://portalsocial.guanajuato.gob.mx/sites/default/files/documentos/2013_GUANAJUATO_Programa_de_gobierno_2012-2015.pdf
  8. https://www.newhavenct.gov/gov/depts/arts/neighborhood_n_cultural_development/sister_cities.htm
  9. https://www.tarragona.cat/la-ciutat/agermanaments/Ciutats-germanes/avinyo-franca

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Авіньён
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Гарады рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг
Камуны дэпартамента Ваклюз
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу