wd wp Пошук:

Фердынанд II Габсбург

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фердынанд II. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Фердынанд II (ням.: Ferdinand II; 9 ліпеня 1578 — 15 лютага 1637) — кароль Чэхіі: 6 чэрвеня 1617 — 19 жніўня 1619 года (1-ы раз) (каранацыя 29 чэрвеня 1618 года), з 13 лістапада 1620 года (2-гі раз), кароль Венгрыі з 18 мая 1618 года (каранацыя 1 ліпеня 1618 года). Рымскі кароль з 28 жніўня 1618 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 20 сакавіка 1619 года, з дынастыі Габсбургаў. Унук Фердынанда I, сын эрцгерцага Штырыі Карла II і Марыі Баварскай.

Маладосць

Фердынанд рана страціў бацьку і выхоўваўся ў дзядзькі, баварскага герцага Вільгельма. З 1590 года ён навучаўся ў Інгальштацкім універсітэце, дзе выкладалі езуіты. Тут будучы імператар засвоіў самыя строгія правілы веры і самыя ўзнёслыя паняцці пра яго будучае прызначэнне. З ранніх гадоў і да самай смерці Фердынанд лічыў сябе воінам каталіцкай царквы, прызначаным ад Бога аднавіць яе старажытнае вучэнне. У 1595 годзе ён вярнуўся ў Грац, у наступным годзе быў абвешчаны паўналетнім і ўступіў у валоданне сваім Сярэднеаўстрыйскім герцагствам (у склад якога ўваходзілі Штырыя, Карынтыя і Крайна).

Кіраванне

Бюст Фердынанда II у Хельдэнбергу

Па характары Фердынанд быў прыемны свецкі чалавек: добры да набліжаных і міласцівы да слуг, ён лёгка сыходзіўся з людзьмі, быў шчодры, горача любіў музыку і захапляўся паляваннем. Разам з тым гэта быў дзейным і дзелавым кіраўніком, які ніколі не грэбаваў сваімі абавязкамі. Але галоўнай рысай яго натуры была фанатычная прыхільнасць да каталіцтва, якому ён гатовы быў служыць і словам і мячом. Езуіты мелі на яго велізарны ўплыў. Двое з іх заўсёды знаходзіліся ў яго пярэднім пакоі і мелі права ўваходзіць да яго ва ўсякі час, нават уначы, для савета і навучання.

Ледзь прыняўшы ўладу, малады герцаг стаў няўмольна пераследваць пратэстантаў. Усім, хто не жадаў змяняць веравызнанне, Фердынанд прадпісаў пакінуць краіну. Падобна свайму дзядзьку Філіпу II, Фердынанд любіў паўтараць словы: «Лепш пустэча, чым краіна, населеная ератыкамі». Праз некалькі гадоў у аўстрыйскіх уладаннях, дзе раней палова насельніцтва складалася з лютэран і кальвіністаў, не засталося ніводнай пратэстанцкай царквы.

З прычыны таго, што старэйшыя стрыечныя браты Фердынанда, Рудольф II і Мацвей, не мелі сыноў, яго з пачатку XVII стагоддзя сталі разглядаць як іх патэнцыйнага спадчынніка. З кожным годам ён меў усё больш уплыў на імперскія справы. У 1617 годзе Фердынанд быў абраны каралём Чэхіі, а ў наступным годзе ўзыйшоў на венгерскі прастол. Услед за гэтым пачаліся складаныя перамовы з імперскімі князямі аб выбранні Фердынанда імператарам. У гэты момант, у маі 1618 годзе, успыхнула нацыянальнае паўстанне ў Празе, якое паслужыла пралогам да разбуральнай Трыццацігадовай вайны. Даведаўшыся пра пражскія падзеі, Фердынанд стаў дзейнічаць рашуча і цвёрда. Ён загадаў арыштаваць галоўнага саветніка імператара Мацвея кардынала Клезеля, які прапанаваў пайсці на саступкі чэхам. Пасля гэтага стары і слабы Мацвей ужо ні ў чым не замінаў Фердынанду і паслухмяна падпісваў усе яго ўказы.

Трыццацігадовая вайна

Асноўны артыкул: Трыццацігадовая вайна Тым часам, паўстанне ў Чэхіі было падтрымана пратэстантамі ў самай Аўстрыі. Чэхі пад правадырствам графа Турна рушылі на Вену і ў чэрвені 1619 гады авалодалі яе прадмесцямі. У той жа час аўстрыйскія мяцежнікі захапілі імператарскі палац і запатрабавалі ў Фердынанда абвясціць рэлігійную свабоду. Адзін з адважных правадыроў апазіцыі Танрадэль ухапіўся нават за гузік імператарскай курткі і некалькі разоў пхнуў Фердынанда. У горад як раз уступіў кавалерыйскі атрад, і мяцежнікі былі напалоханы гучным гукам труб.

У жніўні 1619 года, пасля смерці Мацвея, Фердынанд быў абраны імператарам. Ён узыйшоў на прастол пры самых цяжкіх акалічнасцях. Распачатая Трыццацігадовая вайна, якая ішла з пераменным поспехам, так і не скончылася пры яго жыцці. Ён памёр праз два гады пасля Пражскага міру, перадаўшы імперыю свайму сыну Фердынанду III.

Сям’я

Жонкі:

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532510 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Ferran II // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand II. // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 184.
  5. Lundy D. R. Ferdinand II von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532510 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  9. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Маціяс
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі,
Кароль Венгрыі,
Кароль Багеміі

16191637
Пераемнік:
Фердынанд III
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I    Лотар I Людовік II Карл II    Карл III      
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф    Людовік III    Берэнгар I    Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
      Атон III    Генрых II    Конрад II    Генрых III    Генрых IV    Генрых V    Лотар II      
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI    Атон IV    Фрыдрых II    Генрых VII    Людовік IV    Карл IV      
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI    Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грацы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грацы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Каралі венгерскія
Катэгорыя·Каралі чэшскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1578 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інгальштацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Трыццацігадовая вайна
Катэгорыя·Памерлі ў 1637 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вене
Катэгорыя·Род Габсбургаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага