У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Генрых II.
Генрых II Святы (ням.: Heinrich II der Heilige; 6 мая 973, Бад-Абах або Хільдэсхейм — 13 ліпеня 1024, Гронэ) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, прадстаўнік баварскай галіны Саксонскай дынастыі.
Сын баварскага герцага Генрыха II Сварлівага і Гізелы Бургундскай, праўнук караля Генрыха I Птушкалова. З 7 чэрвеня 1002 года — кароль Германіі, 14 лютага 1014 года Папам Бенедыктам VIII каранаваны як імператар. У шлюбе з Кунігундай Люксембургскай не меў дзяцей, з яго смерцю згасла дынастыя Атонаў. Кананізаваны Папам Яўгенам III у 1146 годзе. Генрых II, у адрозненне ад свайго папярэдніка Атона III, накіраваў сваю палітыку на кансалідацыю земляў і рашэнне праблем імперыі на поўначы ад Альпаў. Большую частка свайго кіравання ён вёў вайну на ўсходніх межах імперыі з польскім князем Баляславам Храбрым.
Здзейсніў тры паходы ў Італію з мэтай зацвярджэння ў гэтай частцы імперыі свайго панавання і атрымання тытула імператара. Час кіравання Генрыха лічыцца перыядам інтэнсіфікацыі і цэнтралізацыі каралеўскай улады, а таксама ўзмацнення сувязі дзяржавы і царквы. Апорай яго ўлады сталі біскупствы, як існыя, умацаваныя дарэннямі імператара, так і новаствораныя.
Заснаваў у 1007 годзе Бамбергскае біскупства, якое стала значным палітычным і культурным цэнтрам Франконіі. Генрых II актыўна ўдзельнічаў у рэфармаванні царкоўнага жыцця. Асноўнай крыніцай звестак пра жыццё і кіраванне імператара з’яўляецца хроніка Цітмара Мерзебургскага.
Хронікі
Даследаванні
Генрых II Святы на Вікісховішчы |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |