wd wp Пошук:

Вікікрыніцы

Вікікрыніцы (англ.: Wikisource) — свабодная бібліятэка — праект некамерцыйнага фонду «Вікімедыя», які мае мэтай стварэнне пастаянна папаўняемай бібліятэкі свабодна распаўсюджваных тэкстаў на ўсіх магчымых мовах. Абвяшчэнне аб афіцыйным старце праекта адбылося ў дзень заснавання самога Фонду 20 чэрвеня 2003 года.

Аб’ём бягучых матэрыялаў Вікікрыніц

Згодна з дадзенымі, прыведзеных на старонцы статыстыкі праекта[4], на 31 мая 2013 года ў ім мелася 48 моўных раздзелаў. Найбуйнейшымі з іх з’яўляліся:

  1. Рускі раздзел — 251 426 артыкулаў,
  2. Англійскі раздзел — 226 519 артыкулаў,
  3. Французскі раздзел — 100 314 артыкулаў,
  4. Партугальскі раздзел — 88 624 артыкула,
  5. Нямецкі раздзел — 74 001 артыкул.

З іншага боку, паводле дадзеных Мета-вікі[5], на 5 ліпеня 2013 года ў Вікікрыніцах мелася 63 моўных раздзела, і першая пяцёрка раздзелаў выглядала так:

  1. Французскі раздзел — 1 376 760 артыкулаў,
  2. Англійскі раздзел — 956 868 артыкулаў,
  3. Нямецкі раздзел — 303 359 артыкулаў,
  4. Рускі раздзел — 259 120 артыкулаў,
  5. Італьянскі раздзел — 140 339 артыкулаў.

Колькасць артыкулаў не роўная ліку ўнікальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў Вікікрыніцах. Так, напрыклад, аднаму твору «Дуброўскі» А. С. Пушкіна адпавядае 20 артыкулаў, якія з’яўляюцца 19 главамі аповесці, і адна старонка з’яўляецца зместам.

Крытэрыі значнасці матэрыялаў

Дэкларуецца[6], што Вікікрыніцы прызначаныя для захоўвання:

  1. Тэкстаў, раней ужо апублікаваных аўтарамі. У прыватнасці, Вікікрыніцы не прызначаныя для захоўвання тэкстаў, створаных удзельнікамі Вікікрыніц і не апублікаваных дзе-небудзь яшчэ.
  2. Перакладаў арыгінальных тэкстаў, у тым ліку перакладаў, зробленых удзельнікамі Вікікрыніц.
  3. Гістарычных дакументаў нацыянальнага і міжнароднага маштабу.
  4. Каментарыяў да тэкстаў, у тым ліку, напісаных удзельнікамі Вікікрыніц.
  5. Бібліяграфічных спісаў, якія змяшчаюць працы аўтараў, чые працы захоўваюцца ў Вікікрыніцах.

Вікікрыніцы могуць захоўваць наступныя матэрыялы толькі пры ўмове, што яны з’яўляюцца часткай больш агульнай публікацыі:

  1. Матэматычныя дадзеныя, формулы і табліцы.
  2. Зыходныя коды праграм.
  3. Статыстычныя дадзеныя (напрыклад, вынікаў выбараў).

Зноскі

  1. How Wikipedia WorISBN 978-1-59327-176-3
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  3. 1 2 https://www.alexa.com/siteinfo/wikisource.org
  4. Статистика Wikisources (руск.)
  5. Meta-wiki: List of Wikisources
  6. Гл. s:Викитека:Описание (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сайты паводле алфавіта
Вікі-праекты
Праекты Вікімедыі
Электронныя бібліятэкі
Гісторыя Вікіпедыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных