wd wp Пошук:

Ахен

А́хен (ням.: Aachen [ʔaːχən], рып.: Oche, лац.: Aquisgranum, фр.: Aix-la-Chapelle) — горад у Германіі, зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія. Размешчаны ў месце, дзе змыкаюцца тры краіны: Германія, Бельгія і Нідэрланды. На поўдзень ад горада пачынаецца нацыянальны парк Айфель. Цэнтр каменнавугальнага басейна і металургічнай прамысловасці. Значны чыгуначны вузел.

Гістарычны курортны горад і любімая рэзідэнцыя Карла Вялікага, месца каранацыі каралёў Германіі.

Паводле рэйтынга інавацыйнага развіцця Ахен уваходзіць у першую дзесятку гарадоў Германіі (8-е месца ў 2009). У Ахене размяшчаецца Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена (RWTH Aachen(англ.) бел.), які ўваходзіць у TU 9 (асацыяцыя 9 вядучых тэхнічных універсітэтаў ФРГ), IDEA League (аб’яднанне 5 вядучых тэхнічных ВНУ Еўропы), Exzellenzinitiative (праграма ўрада ФРГ па развіцці 9 «элітных універсітэтаў»).

Адукацыя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 21 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Катэгорыя·Ахен