wd wp Пошук:

Свідніца

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свідніца (значэнні). Свідні́ца (польск.: Świdnica, чэшск.: Svídnice), Шва́йдніц (ням.: Schweidnitz) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Свідніцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Свідніца.

Гісторыя

Свідніца стала горадам у 1250 годзе. Спачатку належала да Уроцлаўскага княства. Да 1290 года Свідніца ўжо мела сцены і шэсць брам, развітую вытворчасць, гандаль. У канцы XIV стагоддзя горад апынуўся пад кантролем Багеміі, якая была тады часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1471 годзе ў Свідніцы дзейнічалі 47 гандлёвых гільдый, каля 300 бровараў, у горадзе адбываліся вялікія кірмашы.

У 1526 годзе ўся Сілезія, і Свідніца ў тым ліку, перайшла пад прамую ўладу Габсбургаў. Трыццацігадовая вайна (16181648) спустошыла землі Сілезіі, пасля чаго адбылася Сілезская вайна і інш. У час Сямігадовай вайны Свідніцу займалі то аўстрыйскія, то прускія войскі, у канчатковым выніку яна перайшла да Прусіі, а пасля да Германіі.

Пасля Другой сусветнай вайны Свідніца адышла да Польшчы. Да адміністрацыйнай рэформы 1999 года ўваходзіла ў склад Валбжыхскага ваяводства.

Славутасці

Вядомыя асобы

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Свідніца
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ніжнесілезскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Свідніцкага павета (Ніжнесілезскае ваяводства)