wd wp Пошук:

Ламберт Спалецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ламберт.

Ламберт Спалецкі (каля 875/88015 кастрычніка 898) — сын Гвіда III і Агельтруды, дочкі князя Беневента Адэльхіза. Кароль Італіі (891898) і імператар (892898), а таксама герцаг Спалета (894898) і маркграф Камерына (894898). Натхніцель і ўдзельнік Трупнага сінода (897).

Біяграфія

На асамблеі ў Павіі ў маі 891 года Гвіда дамогся каралеўскага тытула для свайго сына Ламберта, якому тады было каля дванаццаці гадоў. Прыкладна ў той жа час, 30 красавіка 892 года, новы Папа Фармоз каранаваў у Равене Ламберта імператарскай каронай і ён стаў суправіцелем свайго бацькі.

Пасля смерці бацькі Ламберт у студзені 895 года заняў Павію, апярэдзіўшы Берэнгара I Фрыульскага. Карыстаючыся падтрымкай Папы Фармоза, які расчараваўся ў Арнульфе Карынтыйскім, ён карыстаўся падтрымкай сваіх васалаў. Але ў 895 годзе ён дазволіў маці ўцягнуць сябе ў авантуру з адваяваннем княства Беневента для Гвіда IV, маркграфа Спалета, у Візантыі. Гэты паход, распачаты ў жніўні 895 года, выклікаў незадаволенасць Папы, які зноў звярнуўся з заклікам да Арнульфа Карынтыйскага, які ў кастрычніку ўварваўся ў Італію. Пры гэтым з Арнульфам дамовіўся аб дапамозе і імператар Візантыі Леў VI, які заключыў саюз таксама з каралём Ніжняй Бургундыі Людовікам III. У лютым 896 годзе Арнульф заняў Рым, дзе каранаваўся імператарскай каронай. Каралева Агельтруда бегла з Рыма ў Спалета, Ламберт з’ехаў туды яшчэ раней для арганізацыі абароны. Арнульф выступіў следам, але нечакана яго разбіў параліч, у выніку чаго германская армія вярнулася ў Баварыю. Праз некаторы час, 4 красавіка 896 года, памёр Папа Фармоз.

У кастрычніку ці лістападзе 896 года Ламберт і Берэнгар сустрэліся ў Тычына, дзе заключылі мірныя дагаворы. Яны падзялілі каралеўства, Берэнгар атрымаў землі паміж рэкамі По і Ада, астатняя частка засталася ў Ламберта. У канцы года Ламберт, Агельтруда і Гвіда IV змаглі выбіць з Рыма германцаў. Пасля гэтага ў студзені 897 года Папа Стэфан VI склікаў Трупны сабор, які прызнаў незаконным абранне Папам Фармоза, і, такім чынам, каранацыю імператарам Арнульфа. Пасля чаго Ламберт вярнуўся ў Павію, а яго маці адправілася ў Беневента, дзе ад імя імператара перадала кіраванне свайму брату Радэльхізу. У гэты ж час у Рыме ўспыхнула паўстанне, якое зрынула Папу Стэфана.

У маі 898 года Папа Ян IX на сінодзе ў Равене ануляваў каранацыю Арнульфа і падтрымаў Ламберта. А ў жніўні ўспыхнула паўстанне маркграфа Тасканы Адальберта II. Ламберт выступіў супраць мяцежніка і яму ўдалося захапіць Адальберта. Ён быў адпраўлены ў Павію чакаць суду. Але 15 кастрычніка на паляванні Ламберт зваліўся з каня і загінуў. З яго смерцю род загас, паколькі яго кузен, маркграф Гвіда IV, памёр годам раней.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115495622 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Lambert I // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

 Папярэднік 
Гвіда III Спалецкі
  Кароль Італіі
891898
Пераемнік
Арнульф Карынтыйскі
 Папярэднік 
Гвіда III Спалецкі
  Імператар Захаду
892898
Пераемнік
Арнульф Карынтыйскі
 Папярэднік 
Гвіда III Спалецкі
  Маркграф Камерына
894898
Пераемнік
Альберых I Спалецкі
 Папярэднік 
Гвіда III Спалецкі
  Герцаг Спалета
894898
Пераемнік
Альберых I Спалецкі
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I    Лотар I Людовік II Карл II    Карл III      
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф    Людовік III    Берэнгар I    Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
      Атон III    Генрых II    Конрад II    Генрых III    Генрых IV    Генрых V    Лотар II      
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI    Атон IV    Фрыдрых II    Генрых VII    Людовік IV    Карл IV      
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI    Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Дынастыя Гвіданідаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 880 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Імператары Захаду
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Алесандрыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
Катэгорыя·Загінулі ў выніку падзення з каня
Катэгорыя·Памерлі ў 898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі італьянскія