Гісторыя яўрэйскага народа |
Храналогія яўрэйскай гісторыі |
Антычны перыяд
|
Новы час (XVI—XVIII стст.)
|
Сучасная гісторыя
(пасля 1945 года) |
Катэгорыі: |
Гісторыя яўрэйскага народа |
Першая яўрэйская дзяржавай на тэрыторыi сучаснага Iзраiля стала Ізраільска-Іўдзейскае царства. Пазней яно распалася на Іўдзейскае i Ізраільскае царства. Апошняе праiснавала ўсяго 70 гадоў. У I стагоддзе нашай эры пала Іўдзейская дзяржава. На працягу наступных 2 тысячагоддзяў гэты рэгiён прыналежыў розным iмперыям. Увесь гэты перыяд яўрэі не мелі ўласнай дзяржавы. Толькi ў 1948 г. яны змаглi аднавіць сваю дзяржаўнасць, стварыўшы Ізраіль.
Самымі старажытнымі насельнікамі сучаснай тэрыторыі Ізраіля былі неандэртальцы. Першыя людзі сучаснага тыпу з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 75 тысяч гадоў таму[1].
У 10-8 тысячагоддзях да н. э. сучасная тэрыторыя Ізраіля ўваходзіла ў арэал натуфійскай культуры, носьбіты якой упершыню ў гісторыі пачалі культываваць збожжавыя.
Прыкладна 9 тысяч гадоў таму ў гэтых месцах пачалася неалітычная рэвалюцыя і з’явіліся першыя паселішчы. Прыблізна гэтым перыядам датуецца з’яўленне першага вядомага гісторыі горада, акружанага сцяной, — Ерыхона. Ханаан, першыя семіцкія плямёны, з’явіліся тут прыкладна ў 4-3 тысячагоддзі да н. э. Наступныя 2-3 тыс. гадоў краіна знаходзілася пад кіраваннем Старажытнага Егіпта.
Каля 1200 г. да н.э. ў Ізраілі з’яўляюцца першыя яўрэйскія паселішчы. У канцы XI стагоддзя да н.э. яны ствараюць у рэгіёне Ізраільска-Іўдзейскае царства. Згодна з Бібліяй, дзяржава заснавана прарокам Самуілам і першым ізраільскім царом Саулам.
Найбольш вядомым кіраўніком дзяржавы з’яўляецца цар Саламон. Пры ім старажытнаяўрэйская рабаўладальніцкая дзяржава дасягнула свайго росквіту. Ажыццявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу і замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сістэму акруг, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цвёрдую сістэму падаткаў, працоўную і воінскую павіннасці, ажыццяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Іерусалім, а для ўзвышэння яго дзяржаўна-палітычнага значэння і цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм.
Пасля смерці цара Саламона дзяржава распалася на Іўдзейскае i Ізраільскае царства. Апошняе праiснавала ўсяго 70 гадоў.
Асноўны артыкул: Іўдзейскае царства Першым царом Іўдзейскага царства быў сын Саламона Раваам (928—911 да н.э.). Дзяржава вяла войны з Ізраільскім царствам, Егіптам, філістымлянамі, Дамаскам, Асірыяй. Значнай вяхой у гісторыі царства было валадарства Іасіі, калі яно вызвалілася ад асірыйскай няволі і нават далучыла да сябе значную частку былога Ізраільскага царства. Тады было аблегчана становішча рабоў-даўжнікоў і праведзена цэнтралізацыя культу Яхве ў Іерусаліме. Нягледзячы на сваю слабасць, Іўдзея праявіла сваю жывучасць і праіснавала даўжэй, чым Ізраільскае царства.
Пасля заваявання вавілонскім цар Навухаданосарам, значная частка іудзеяў выведзена ў Вавілонію (вавілонскі палон). Персідскі цар Кір II вярнуў палонных у Палесціну (538 да н.э.), дазволіў аднавіць Іерусалім; улада перададзена ў рукі калегіі жрацоў пад наглядам персідскага сатрапа. Толькі праз 70 гадоў пасля вавілонскага палону Іўдзея аднавіла сваю дзяржаўнасць.
У VI стаг. н.э. Іўдзейскае царства падначалена Аляксандрам Македонскім. Пасля смерцi палкаводца царства стала незалежным пад уладай дынастыі Хасманеяў.
Да канца I стагоддзя нашай эры дзяржава была заваявана Рымскай імперыяй.
63 г. да н.э. — Іўдзейскае царства становіцца васалам Рымскай імперыі.
1-ая палова I стаг н.э. — дзейнасць Ісуса і апосталаў ў Іўдэі.
66—73 гады н.э. — Іўдзейская вайна, Іўдзея страчвае аўтаномнасць.
132—135 гады н.э. — паўстанне Бар-Кохбы ва Іўдзеi.
135 г. н.э. — рымляне пераназвалі правінцыю Іўдзея ў «Сірыя Палесціна».
395 г. н.э. — у выніку распаду Рымскай імперыі тэрыторыя сучаснага Ізраіля пераходзіць да Візантыі.
У 614 годзе сучасны Iзраiль быў заваяваны Персіяй і ўвайшоў ў склад імперыі Сасанідаў. Авалодаўшы Іерусалімам, персы перадалі яго яўрэям. Аднак, кантроль над Іерусалімам заставаўся ў ix руках толькі на працягу трох гадоў.
Пасля перамогі над Персіяй ў 629 годзе візантыйскі імператар Іраклій урачыста ўступіў у Іерусалім. Палесціна (тагачасная назва Ізраіля) зноў стала візантыйскай правінцыяй. У 629-630 гадах, у выніку масавых забойстваў і ганенняў на яўрэяў, пачатых Іракліем, яўрэяская прысутнасць у рэгіёне дасягнула свайго мінімуму за ўсю трёхтысячелетнюю гісторыю. Тым не менш, яна на тэрыторыi сучаснага Ізраіля ніколі не спынялася цалкам.
У 638 годзе Палесціну заваявалі арабы. З гэтага перыяду пачалася арабізацыя рэгіёну і пранікненне ісламу.
Эпоха арабскага валадарства ў Палесціне дзеліцца на чатыры перыяды: заваяванне і засваенне краіны (638—660 гады), дынастыя Амеядаў (661—750), дынастыя Абасідаў (750—969), дынастыя Фацімідаў (969—1099).
З 1099 па 1187 год крыжакі заснавалі тут Іерусалімскае каралеўства. Аднак ужо ў 1187 годзе Салах-ад-Дын узяў Іерусалім, а ў 1291 годзе пала апошняя крэпасць крыжакоў Акра.
У 1260 годзе Палесціна перайшла ў рукі дынастыі Мамлюкаў.
У 1517 годзе тэрыторыя Ізраіля была заваяваная туркамі-асманамі пад правадырствам султана Селіма I. На працягу 400 гадоў яна заставалася часткай велізарнай Асманскай імперыі (Бліскучай Порты), якая ахоплівала значную частку Паўднёва-Усходняй Еўропы, усю Малую Азію і Блізкі Усход, Егіпет і Паўночную Афрыку[2].
У Асманскай імперыі іудзеі мелі статус «зімі» — гэта значыць карысталіся адноснай грамадзянскай і рэлігійнай свабодай, але не мелі права насіць зброю, служыць у войску і ездзіць на конях, а таксама былі абавязаныя плаціць асаблівыя падаткі[3]. У гэты перыяд яўрэі Эрэц-Ісраэль жылі галоўным чынам за кошт дабрачынных паступленняў з-за мяжы («халука»). На працягу XVI стагоддзя вялікія яўрэйскія абшчыны раслі і развіваліся ў чатырох святых (для юдаізму) гарадах: Іерусаліме, Хеўроне, Цфаце beru і Цверыі beru.
На пачатку XVIII стагоддзя была распачата адна з самых значных спроб аліі з Еўропы і абнаўлення яўрэйскага рэлігійна-нацыянальнага цэнтра ў Іерусаліме. На чале гэтага руху стаяў рабі Іегуда Хасід, які прыбыў у Іерусалім у 1700 годзе на чале прыкладна тысячы сваіх паслядоўнікаў — выхадцаў з розных краін Еўропы. Аднак сам Іегуда Хасід пасля прыбыцця ў краіну раптам памёр, а абшчына распалася з-за даўгоў. Ашкеназская сінагога была спаленая крэдыторамі-арабамі (1720), а яўрэі-ашкеназы выселены з горада. Доўгі час пасля гэтых падзей яўрэйскія імігранты з Еўропы сяліліся галоўным чынам у Хеўроне, Цфаце і Цверыі.
На пачатку 1799 года ў Палесціну уварваўся Напалеон. Французам атрымалася авалодаць Газай, Рамлой beru, Лодам beru і Яфай beru. Аднак французскі палкаводзец не здолеў авалодаць крэпасцю Акка і быў вымушаны адступіць у Егіпет.
У 1800 годзе насельніцтва Палесціны не перавышала 300 тыс., 5 тыс. з якіх складалі яўрэі (галоўным чынам, сефарды). Большая частка яўрэйскага насельніцтва была сканцэнтравана па-ранейшаму ў Іерусаліме, Цфаце, Цверыі і Хеўроне. Галоўныя месцы канцэнтрацыі хрысціянскага насельніцтва (каля 25 тыс.) — у Іерусаліме, Назарэце і Віфлееме — кантраляваліся праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі. Астатняе насельніцтва краіны складалі мусульмане, амаль усе — суніты.
У перыяд 1800-31 гадоў тэрыторыя краіны дзялілася на дзве правінцыі (вілаеты). Цэнтральна-ўсходні горны раён, які распасціраўся ад Шхема на поўначы да Хеўрона на поўдні (уключаючы Іерусалім), адносіўся да Дамаскага вілаета; Галілея і прыбярэжная паласа — да вілаета Акка. Большая частка Негева знаходзілася ў гэты перыяд па-за асманскай юрысдыкцыяй.
У 1832 тэрыторыя Палесціны была заваяваная Ібрахім-пашай, сынам і ваенным начальнікам віцэ-караля Егіпта Мухамада-Алі. Палесціна, паўночная мяжа якой дасягала Сідона, стала адзінай правінцыяй з цэнтрам у Дамаску. Егіпцяне, якія кіравалі краінай восем гадоў (1832-40), правялі некаторыя рэформы па еўрапейскім узоры.
У XIX стагоддзі Іерусалім зноў ператварыўся ў важнейшы яўрэйскі цэнтр Эрэц-Ісраэль. Цфат, які сапернічаў з Іерусалімам за духоўнае першынство, моцна пацярпеў у выніку землятрусу (1837), які забраў жыцці каля 2 тыс. яўрэяў, і прыйшоў у заняпад.
У 1841 годзе Палесціна і Сірыя вярнуліся пад непасрэдны кантроль Турцыі. Да гэтага часу колькасць яўрэйскага насельніцтва Палесціны падвоілася, у той час як хрысціянскага і мусульманскага — засталася без змены.
Да 1880 года насельніцтва Палесціны дасягнула 450 тыс. чалавек, з якіх 24 тыс. складалі яўрэі. Большасць яўрэяў краіны жылі ў чатырох гарадах: Іерусаліме (дзе яўрэі складалі больш за палову ўсяго насельніцтва ў 25000 чал), Цфаце (4 тыс.), Цверыі (2,5 тыс.) і Хеўроне (800), а таксама ў Яфе (1 тыс.) і Хайфе (300). Іерусалім стаў найбуйнейшым горадам у краіне.
Асноўны артыкул: Сіянізм Сярод яўрэяў, якія жылі ў дыяспары, заўсёды было распаўсюджана моцнае імкненне вярнуцца да Сіёна. Пачынаючы з XII стагоддзя пераслед яўрэяў хрысціянскай царквой прывёў да іх прытоку на Святую зямлю. У 1492 годзе гэты паток істотна папоўніўся яўрэямі, выгнанымі з Іспаніі, якія заснавалі яўрэйскую суполку Цфата.
Першая вялікая хваля сучаснай іміграцыі, вядомая як Першая Алія been (іўр.: עלייה), пачалася ў 1881 годзе, калі яўрэі былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі ад пагромаў ва Усходняй Еўропе[4].
Заснавальнікам палітычнага сіянізму — руху, які ставіў сваёй мэтай пабудову яўрэйскай дзяржавы на зямлі Ізраіля, падымаючы яўрэйскае пытанне на міжнароднай арэне — лічыцца Герцль[5][6]. У 1896 годзе Герцль апублікаваў сваю кнігу «Яўрэйская дзяржава» (ням.: Der Judenstaat), у якой выклаў сваё бачанне будучыні яўрэйскай дзяржавы. Ужо ў наступным годзе Герцль кіраваў першым Сусветным яўрэйскім кангрэсам been[7].
Другая Алія beru (1904-14 гады) пачалася пасля Кішынёўскага пагрому. Прыблізна 40 тыс. яўрэяў пасялілася ў Палесціне[4]. Большасць імігрантаў першай і другой аліі былі артадаксальнымі яўрэямі[8], але другая Алія ўключала таксама і сацыялістаў, якія заснавалі кібуцны рух[9].
Тым не менш, не ўсе яўрэі першапачаткова падтрымлівалі ідэі сіянізму, а значная частка артадаксальных рабінаў лічыла, што рух палітычнага сіянізму супярэчыць законам Торы. Пасля некаторыя ультраартадаксальныя рабіны па гэтай прычыне адмовіліся таксама прызнаваць яўрэйскі характар Дзяржавы Ізраіль[10].
У снежні 1916 года ў Палесціне пачынаюцца баявыя дзеянні Першай сусветнай. Тут баявыя дзеянні вяліся паміж брытанскімі і турэцкімі войскамi. Удзел у баях у Палесціне ў 1916-1918 гадах прымалі невялікія сiлы Францыі, Германіі і Аўстра-Венгрыі[11].
У 1922 г. Ліга Нацый ўручыла Вялiкабрытанiі мандат на Палесціну. У той час краіну засялялі пераважна арабы-мусульмане, аднак самы буйны горад, Ieрусалім, быў пераважна яўрэйскім.
Уздым нацысцкай ідэалогіі ў 1930-х гадах у Германіі прывёў да наплыва чвэрці мільёна яўрэяў у Палесцiну, якія ратаваліся ад нацызму. Гэты наплыў скончыўся Арабскім паўстаннем 1936-1939 beru гадоў і выданнем Вялікабрытаніяй «Белай кнігі beru» ў 1939 годзе, якая фактычна прыпыніла іміграцыю яўрэяў у Палесціну. Краіны свету адмаўляліся прымаць яўрэяў, якія ратаваліся ад Катастрофы, што разам з забаронай Вялікабрытаніі на перасяленне ў Палесціну фактычна азначала смерць для мільёнаў. Для абыходу забароны на іміграцыю ў Палесціну была створана падпольная арганізацыя «Масад ле-Алія Бэт», якая дапамагала яўрэям нелегальна дабрацца да Палесціны.
Пасля 1945 года Вялікабрытанія апынулася ўцягнутая ў нарастаючы канфлікт з яўрэйскім насельніцтвам.
У 1947 годзе брытанскі ўрад адмовіўся ад мандата на Палесціну, аргументуючы гэта тым, што ён не здольна знайсці прымальнае рашэнне для арабаў і яўрэяў.
14 мая 1948 г., за адзін дзень да заканчэння брытанскага мандата на Палесціну, Давід Бэн-Гурыён абвесціў стварэнне незалежнай дзяржавы — Ізраіль. Неўзабаве маладая дзяржава ўступіла ў канфлiкт з арабамi.
У наступным, Ізраіль, якога падтрымаў Захад, неаднаразова ўступаў у розныя узброеныя супрацьстаянні з арабскімі краінамі, якія заручыліся падтрымкай СССР.
Канфлікты паміж Ізраілем і арабскімі краінамі ў XX стагоддзі:
Да канца XX стагоддзя стаўленне паміж Ізраілем і Арабскімі краінамі нязначна нармалізаваліся. Усё пачалося з таго, што Іарданія і Егіпет прызналі Дзяржаву Ізраіль. Затым, 23 кастрычніка 1998 года, паміж ізраільскім урадам і ПНА быў заключаны мемарандум Уай-Рывер. Пагадненне прадугледжвала перадачу тэрыторыі Іўдзеі і Самарыі пад кантроль Палестынскай адміністрацыі ў абмен на абавязацельства прыняцця эфектыўных мер па барацьбе з тэрарызмам[12][13].
У ліпені 2000 году пры пасярэдніцтве ЗША прайшла сустрэча паміж палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам і прэзідэнтам Ізраіля Эхудам Баракам. Палітыкі разгледзелі план стварэння палестынскай дзяржавы на 97% тэрыторыі Заходняга берага ракi Іардан і сектара Газа. Аднак перамовы ліпеня 2000 года толькі пагоршылі адносіны паміж палестынцамі і ізраільцянамі, што прывяло да Інтыфады Аль-Аксы.