Ха́йфа (іўр.: חֵיפָה, араб. حَيْفَا, Ḥayfā) — найбуйнейшы горад поўначы Ізраіля і трэці па велічыні горад краіны, на схіле гары Кармель, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Налічвае, без уліку прыгарадаў, каля 270 тысяч жыхароў. Горад з’яўляецца найбуйнейшым марскім портам Ізраіля.