wd wp Пошук:

Садукеі

Садукеі — адна з трох рэлігійна-палітычных плыняў (сект) у старажытнай Іудзеі ў 2 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.

Сваю назву вялі ад Садока, першасвяшчэнніка іерусалімскага храма, які жыў у 10 ст. да н.э. і якога яны лічылі сваім духоўным бацькам. Як рэлігійна-ідэалагічная плынь, садукеі выражалі інтарэсы прадстаўнікоў іўдзейскай рабаўладальніцкай знаці, вышэйшага іерусалімскага жрэчаства і чыноўнікаў. У адрозненне ад фарысеяў садукеі ў дагматычных пытаннях праяўлялі пэўны рацыяналізм, вучылі аб існаванні свабоды волі і свабоды выбару чалавекам паміж дабром і злом. Пасля падпарадкавання Іудзеі рымскаму панаванню (63) садукеі захапілі кіруючыя пазіцыі ў храмавым кульце і ў палітычным жыцці, вылучаліся сваім багаццем і раскошным вобразам жыцця. Групуючыся вакол кіруючай дынастыі ў якасці яе военачальнікаў і дарадцаў, садукеі сканцэнтравалі ў сваіх руках ваенную і адміністрацыйную ўладу ў краіне, бо самі складалі не толькі родавую, але і грашовую арыстакратыю старажытнай Іудзеі. Пасля разбурэння Іерусаліма (70) садукеі страцілі сваё духоўнае значэнне і палітычную магутнасць і сышлі з гістарычнай арэны.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 176.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя іўдаізму
Катэгорыя·Плыні ў іўдаізме