wd wp Пошук:

Асірыя

Асірыярабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі сучаснага Ірака. Існавала з 2-га тысячагоддзя да н. э. да 7 стагоддзя да н. э. Палітычны і гаспадарчы цэнтр з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н. э. — Ашур (цяпер Кал’ат-Шаргат).

Гісторыя Асірыі найбольш вядомая з 18 ст. да н.э. Дзяржава склалася на землях даўнейшага субарэйскага (магчыма хурыцкага) засялення. Каля 2-га тыс. да н.э. гэтыя плямёны змяшаліся з семіцкімі плямёнамі Паўднёвай Месапатаміі. Неўзабаве выгаднае геаграфічнае размяшчэнне Ашура зрабіла горад цэнтрам транзітнага гандлю паміж Паўднёвым Двухрэччам і Малой Азіяй. З сяр. 18 ст. да н.э. дзяржава пад уладай Вавілоніі ў часы вавілонскага цара Хамурапі, пазней, у 16—15 ст. да н.э. — пад уладай Мітані. Незалежнасць вернута ў канцы 15—пач. 14 ст. да н.э. і створана моцная дзяржава на чале з Ашурбалітам; тады ж Асірыя падпарадкавала Вавілонію. Нашчадкі Ашурбаліта пачалі называць сябе царамі асірыйскімі. Пасля часовага заняпаду (12 ст. да н.э.) Асірыя аднавіла сваю магутнасць пры цары Тыглатпаласары I, вяла паспяховыя войны ў Вавілоніі, Паўночнай Сірыі, Фінікіі, нападала на Армянскае нагор’е (канец 12 —пач.11 ст. да н.э.). Рух арамейскіх плямёнаў аслабіў і раздзяліў дзяржаву, але ў 10—9 ст. да н.э. Асірыя ізноў вядзе заваёўныя войны з Вавілоніяй, Урарту, Мідыяй, Сірыяй, што стала прычынай чарговага заняпаду. Пасля рэформ Тыглатпаласара II (8 ст. да н.э.) пачаўся новы перыяд заваёўных войнаў, за 100 гадоў была заваявана ўся Пярэдняя Азія, такім чынам пры Тыглатпаласары III (745—727 да н.э.) Асірыя ператварылася ў магутную ваенную дзяржаву, але ўнутрыпалітычная барацьба, і барацьба заваяваных народаў аслаблялі яе. Пры цары Ашурбаніпале (сяр. 7 ст. да н.э.) Асірыя вяла працяглую вайну супраць кааліцыі дзяржаў на чале з Вавілоніяй і Мідыяй, заняпала, была пераможана (605 да н.э.) і знікла. Насельніцтва змяшалася з арамеямі Месапатаміі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асірыя
Катэгорыя·Геаграфія Старажытнай Месапатаміі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2600 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Зніклі ў 605 годзе да н.э.
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак