wd wp Пошук:

Хеўрон

Хеўрон, Хеброн (араб. الخليل‎‎, эль-Халіль — сябр або любімец божы, іўр.: חֶבְרוֹן — Хеўрон) — горад на Заходнім беразе, які з’яўляецца часткай Палесцінскай аўтаноміі. Гэта адзін са старажытных гарадоў паўднёвай Палесціны, размешчаны ў 31 км на паўднёвы захад ад Іерусаліма ў гістарычнай зямлі Ханаанскай.[1]

У дадзены момант Хеўрон знаходзіцца пад ваенным кантролем Ізраілю. Насельніцтва горада складае 166 тыс. палесцінцаў і 700-800 ізраільскіх перасяленцаў.

Хеўрон лічыцца святым месцам сярод іудзеяў, хрысціян і мусульман, бо паводле Бібліі тут пахаваныя прарокі Аўраам, Ісак і Якуб, а таксама іх жонкі.

Гісторыя

Паводле працы Іосіфа Флавія «Аб іўдзейскай вайне», гісторыя горада налічвае каля 4500 гадоў (на кан. 20 ст.). Да заваявання хеўронскай урадлівай раўніны яўрэямі тут жыло племя енакіяў, якое выцесніў Халебам і яго нашчадкі. Будучы цар Давыд застаў Хеўрон у руках моцнага і ваяўнічага роду халебітаў, з якімі ён увайшоў у сяброўства і з іх дапамогай стаў царом над усёй тэрыторыяй паўднёвай Палесціны. На працягу 7 гадоў Хеўрон быў сталіцай Давыда, які пасля гібелі цара Саула перанёс сваю рэзідэнцыю ў Іерусалім. У часы валадарства Раваама Хеўрон быў адным з важнейшых добра ўмацаваных гарадоў Палесціны. Пасля вавілонскага палону яго зноў занялі яўрэі, а потым горад трапіў пад уладу ідумеяў. У 164 да н.э. Іуда Макавей вызваліў Хеўрон ад ідумеяў. У часы валадарства ў Палесціне крыжаносцаў горад служыў рэзідэнцыяй епіскапа (11671187). Хрысціяне і мусульмане лічаць Хеўрон свяшчэнным горадам, сюды ідуць шматлікія паломнікі на пакланенне да грабніцы патрыярхаў і прарокаў.[1]

Зноскі

  1. 1 2 Скарына Ф. Творы:… С. 144—145.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Палесцінскай аўтаноміі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96