wd wp Пошук:

Выгнанне яўрэяў з Іспаніі

Копія Альгамбрскага дэкрэта з подпісамі.

Выгнанне яўрэяў з Іспаніі — выгнанне яўрэяў з тэрыторыі Іспаніі, Сардзініі і Сіцыліі, якое было ініцыявана дэкрэтам уладароў Іспаніі Фердынандам II Арагонскім і Ізабелай Каталіцкай, які быў прыняты 31 сакавіка 1492 года[1] ў Альгамбры. Альгамбрскі дэкрэт (па-іспанску: Decreto de la Alhambra), таксама вядомы пад назвай Гранадскі эдыкт або Эдыкт аб выгнанні, прадпісваў усім яўрэям Іспаніі ў трохмесячны тэрмін або перайсці ў хрысціянства, або пакінуць краіну; знаходжанне яўрэяў на тэрыторыі краіны пасля гэтага тэрміна аб’яўлялася незаконным. Яўрэі беглі або ў Партугалію (дзе праз 30 гадоў гісторыя паўтарылася), а адтуль — на поўнач Еўропы, або ў Італію, Асманскую імперыю, краіны Паўночнай Афрыкі. Для яўрэяў выгнанне апынулася нацыянальнай катастрофай.

Фармальна эдыкт тычыўся ўсіх паслядоўнікаў іўдаізму, незалежна ад іх этнічнай прыналежнасці. Сэнс указу складаўся ў тым, каб пакінуць яўрэяў без абароны закона, што рабіла іх безбароннымі перад злачыннасцю, яны былі пазбаўленыя права на законны суд. У такіх умовах відавочна не была магчыма ніякая камерцыйная і фінансавая дзейнасць, якая давала Іспанскім яўрэям асноўны прыбытак. Для вяртання пад абарону закона было дастаткова ахрысціцца, але большая частка вырашыла захаваць веру і эмігрыравала з Іспаніі.

Эдыкт быў юрыдычна скасаваны 16 снежня 1968 года, пасля Другога Ватыканскага сабора[2]. На сёняшні дзён у Іспаніі пражывае каля 50 000 яўрэяў[3].

Зноскі

  1. Пераклад Эдыкту на англійскую (англ.)
  2. 1492 Ban on Jews Is Voided by Spain // New York Times (англ.)
  3. Jewish Spain (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1492
Катэгорыя·Антысемітызм у Іспаніі
Катэгорыя·Іўдаізм у Іспаніі
Катэгорыя·Гісторыя яўрэйскага народа
Катэгорыя·Гісторыя іўдаізму
Катэгорыя·Дэпартацыі народаў
Катэгорыя·Праследаванні яўрэяў
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі