wd wp Пошук:

Сінагога

Старэйшая дзеючая сінагога Еўропы, 1270, Прага
**Сінагога** (грэч. συναγωγή — збор, грамадства; [іўр.](/Іўрыт "Іўрыт"): בית כנסת — бэйт кнесет, г.зн. дом сходаў, сходаў) — іудзейскі малітоўны дом або памяшканне, дзе іудзеі моляцца [Богу](/Бог "Бог"). Звычайна ўяўляе сабой збудаванне характэрнай архітэктуры. Праўда, па іудзейскіх рэлігійных правілах, сінагогай можа быць любое памяшканне, якое было асвячона па спецыяльным абраду.

Згодна з Талмудам, будынак сінагогі павінны размяшчацца ў цэнтры яўрэйскага пасялення, як правіла, на ўзвышэнні і быць дамінантай усёй прылеглай тэрыторыі.

Сінагога не толькі аказала вырашальны ўплыў на фарміраванне іудаізму, але і паслужыла асновай выпрацаваных у хрысціянстве і ісламе формаў грамадскага набажэнства.

Традыцыя надае сінагозе велізарнае значэнне ў яўрэйскім жыцці. Талмуд лічыць, што яна саступае па святасці толькі Храму, і называе яе мікдаш меат - «малая святыня», як сказана: «Я выслаў іх да народаў, і развею іх па землях, але Я стаў для іх свяцілішчам малым у краінах, куды прыйшлі яны.»

Сінагогі Беларусі ў малюнках Анатоля Наліваева

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Іўдаізм
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак