wd wp Пошук:

Ліга Нацый

Ліга Нацый (англ.: League of Nations, фр.: Société des Nations, ісп.: Sociedad de Naciones) — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў выніку Версальскага пагаднення ў 1919-1920 гадах як аснова Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. У перыяд з 28 верасня 1934 да 23 лютага 1935 года ў Лігу Нацый ўваходзіла 58 дзяржаў-удзельнікаў. Мэты Лігі Нацый ўключалі ў сябе: раззбраенне, прадухіленне ваенных дзеянняў, забеспячэнне калектыўнай бяспекі, урэгуляванне спрэчак паміж краінамі шляхам дыпламатычных перамоў, а таксама паляпшэнне якасці жыцця на планеце. Спыніла сваё існаванне ў 1946 годзе.

Падстава

Асноўныя прынцыпы мірнай супольнасці нацый былі закладзены ў 1795 годзе Імануілам Кантам, які ў сваім паліталагічным трактаце “Да вечнага міру” упершыню апісаў культурныя і філасофскія асновы будучага аб’яднання Еўропы і тым самым выказаў ідэю Лігі Нацый, якая магла б ажыццяўляць кантроль канфліктных сітуацый і прыкладала б намаганні да захавання і ўмацаванню міру паміж дзяржавамі.

Мовы і сімвалы

Афіцыйнымі мовамі Лігі Нацый былі: французская, англійская і іспанская (з 1920). Лігай таксама сур’ёзна разглядалася пытанне ўстанаўленне ў якасці рабочай мовы эсперанта.

Ліга Нацый не мела ні афіцыйнага сцягу, ні лагатыпа. Прапановы па прыняцці афіцыйнага сімвала з’яўляліся пачынаючы з 1920 года, аднак дзяржавы-члены так і не дасягнулі пагаднення.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Bell A. League of NationsEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 14 верасня 2020.
  2. The end of the League of Nations (нявызн.) (недаступная спасылка). The United Nations Office at Geneva. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 18 мая 2008.
  3. Union Internationale des Associations pour la Société des Nations // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Арганізацыі, закрытыя ў 1946 годзе
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Арганізацыі паводле алфавіта
Арганізацыі, заснаваныя ў 1920 годзе
Ліга Нацый