wd wp Пошук:

Аўрам

An angel prevents the sacrifice of Isaac. Аўрам і Ісак

Аўрам, пасля Аўраам, Абрам, Ібрагім (іўр.: אַבְרָהָם) — старазапаветны патрыярх, паводле біблейскіх паданняў родапачынальнік яўрэяў і арабаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Месапатаміі ў халдзейскім горадзе Ур і з’яўляўся малодшым сынам Фары, дзесятага патрыярха па прамой лініі ад Сіма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаў, гаворыцца ў Бібліі, Аўрам пазнаў ілжывасць іх службы паганскім ідалам і верыў ў адзінага бога, апосталам якога ён стаў. Праследуемы за гэта сваімі суайчыннікамі, ён на 75-м годзе жыцця мусіў пакінуць радзіму і цераз Еўфрат накіраваўся ў зямлю Ханаанскую, абяцаную богам яму і яго нашчадкам. Там Аўрам быў празваны «га-гіўры», што азначала: прыбылы з таго берага ракі, адкуль і пайшла назва — яўрэй. Разам з ім сюды перасялілася яго жонка і пляменнік Лот. Доўга ён качаваў па розных краях, пакуль не пасяліўся ў Хеўроне.[4]

У біблейскім паданні Аўрам падаецца як узор чалавекалюбства, лагоднасці, цярплівасці, міралюбства, бескарыслівасці, цвёрдай і непахіснай веры ў бога, пакоры і глыбокай павагі да яго. Доўгі час ён не меў ад шлюбу з Сарай нашчадкаў. Толькі пад старасць, калі Сары было ўжо 90, а яму 100 гадоў у іх нарадзіўся сын Ісак, які, па сцверджанню Бібліі, стаў прадаўжальнікам роду яўрэйскага племені. Гэткую дамову Бог уклаў з Аўрамам яшчэ да нараджэння Ісака, знешняй праявай дамовы стаў абрад абразання. Пры гэтым Бог змяніў імя Аўрама на Аўраам. Калі Сара памерла, Аўрам ажаніўся ў другі раз і меў яшчэ 6 сыноў, якія разам з Ізмаілам, яго пазашлюбным сынам ад служанкі Агар, сталі родапачынальнікамі розных арабскіх плямён. Сам жа Аўрам, як падаецца ў Бібліі, пражыў 175 гадоў і памёр у Хеўроне, дзе і быў пахаваны.[4]

Мусульмане — арабы, якія лічаць Аўрама сваім родапачынальнікам і ў Каране называюць яго Ібрагімам, яшчэ ў старажытнасці пабудавалі над яго магільным склепам мячэць і аберагалі яе як святыню. Вобраз старазапаветнага патрыярха Аўрама (Ібрагіма) карыстаўся асаблівай павагай і папулярнасцю ў хрысціян і мусульман, для якіх служыў прыкладам найвялікшай набожнасці і праведнасці і аброс самымі разнастайнымі міфічнымі паданнямі і легендамі. Паводле іх, Аўрам займаўся прыродазнаўствам, ведаў хімію, астраномію і іншыя навукі, якія ён вывучыў ад халдзеяў яшчэ на радзіме, а потым распаўсюджваў сярод хананеяў (фінікійцаў) і егіпцян. Сцвярджалі нават, што ён быў вынаходнікам літарнага шрыфту і каляндарных вылічэнняў. У сувязі з гэтымі паданнямі некаторыя старажытныя багасловы атаясамлівалі асобу Аўрама (Ібрагіма) з Зараастрам.[4]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 15. — ISBN 978-0-87668-229-6
  2. Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 17. — ISBN 978-0-87668-229-6
  3. Bavli Bava Batra — С. 91a.
  4. 1 2 3 Скарына Ф. Творы:… С. 150.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прабацькі
Катэгорыя·Біблейскія прарокі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1813 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1638 годзе да н.э.
Катэгорыя·Іўдаістычная міфалогія
Катэгорыя·Кніга Быццё