wd wp Пошук:

Племя

Пле́мя — група людзей, якіх аб’ядноўвае агульная тэрыторыя, супольная мадэль маўлення і іншыя культурныя характарыстыкі, а таксама агульнае адчуванне сваёй адрознасці ад суседзяў. Паняцце можа азначаць форму як этнічнай, так і палітычнай арганізацыі.[1] Племя не абавязкова валодае тэрыторыяй кампактнага пражывання і яго прэтэнзіі на якую-небудзь тэрыторыю не абавязкова прызнаныя іншымі групамі.

Вызначэнне паняцця

Як і ў паняцця народ, існуюць два асноўных азначэння, што такое племя. Па аднаму з іх, племя вызначаецца агульнымі рысамі, уласцівымі ўсім членам племені: мова, рэлігія, паходжанне, звычаі і традыцыі.

Па іншаму азначэнню лічыцца, што сама толькі «вера» у агульную сувязь ужо з’яўляецца дастатковым крытэрыем. Як паказваюць этнаграфічныя даследаванні, генеалогія ў плямён, якія не знаюць пісьмовасць, вельмі гібкая і дастаткова хутка прыстасоўваецца да палітычных абставін. Па гэтаму азначэнню плямёны з’яўляюцца перш за ўсё палітычнымі саюзамі. Як прыклад прыводзяцца аб’яднанні падчас Вялікага перасялення народаў груп рознага паходжання ў плямёны. Цэнтрам крышталізацыі нярэдка з’яўляўся адзіны правадыр (або яго нашчадкі), які пасля лічыўся родапачынальнікам усяго племені.

Плямёны на тэрыторыі Беларусі

З часоў мезаліту на тэрыторыі Беларусі жылі плямёны кудлаеўскай культуры, яніславіцкай культуры і інш.; у неаліценёманскай культуры, верхнедняпроўскай культуры, дзяснянскай культуры, днепра-данецкай культуры, лейкападобных кубкаў культуры, нарвенскай культуры, тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры, усвяцкай культуры, шарападобных амфар культуры і інш.; у бронзавым векушнуравой керамікі культур (сярэднедняпроўскай культуры, паўночнабеларускай культуры), тшцінецкага культурнага кола і інш.; у жалезным векуднепра-дзвінскай культуры, штрыхаванай керамікі культуры, мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і інш. У трэцяй чвэрці І тыс. н.э. племянная арганізацыя ў славян перажывае распад, на змену ёй прыходзяць правадырствы. Так, на беларускіх землях складваюцца этнапалітычныя аб’яднанні крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

Зноскі

  1. Коротаев А. В. Политическая организация сабейского культурного ареала во II - III вв.н.э.: к соотношению племени и государства // Попов, В.А., ред., Племя и государство в Африке. М.: Институт Африки АН СССР, 1991, с.101-119.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Этналогія