4 лютага — 4 красавіка — выстаўка «Лёс мастака», прысвечаная 125-годдзю беларускага мастака Міхася Філіповіча, НММ Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі каля 150 твораў жывапісу, графікі, мелкай пластыкі з мінскіх музеяў і прыватных збораў, фотаздымкі і кнігі.
1 красавіка — адкрыты Фестываль скульптуры «SculptFest» Беларускага саюза мастакоў — выставачны марафон, які праводзіўся на дзевяці арт-пляцоўках Мінска. Доўжыўся амаль увесь красавік, паказаны 120 твораў больш за 60 аўтараў з розных рэгіёнаў Беларусі.
17 снежня пасля рэканструкціі адкрыліся два будынкі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: выставачны корпус (будынак па вул. К. Маркса, 24) і рэстаўрацыйны карпус (будынак па вул. Кірава, 25). У выставачным корпусе 4 асобныя выставачныя залы агульнай плошчай 846 м² на 3–м і 4–м паверхах будынка; у рэстаўрацыйным карпусе плошча рэстаўрацыйных майстэрняў павялічылася з 810 м² да 1398 м².