У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Заслужаны дзеяч мастацтваў. «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазітарам, драматургам, мастакам, архітэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам і іншым дзеячам мастацтваў, якія працуюць у сферы мастацтва пятнаццаць і больш гадоў і зрабілі значны ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва, за вялікія заслугі ў выхаванні і падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэнні навуковых прац[1].