wd wp Пошук:

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

Кабінет М. Савіцкага

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкагамастацкая галерэя ў Мінску, прысвечаная творчасці Народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага. Размяшчаецца на пл. Свабоды, 15, у былой гарадской сядзібе Пшаздзецкіх.

Гісторыя

Работы над стварэннем персанальнага музея Савіцкага пачалася яшчэ ў 2008 годзе. Мастаком для размяшчэння сваёй галерэі быў выбраны былы сядзібны дом на плошчы Свабоды, 15[1]. З яго згоды ён рэканструяваўся і дабудоўваўся як музейны аб’ект двайнога прызначэння, які сумяшчае ўласна мастацкую галерэю і экспазіцыю, звязаную з гісторыяй гэтага будынка[2].

Урачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося 8 мая 2012 года, у ёй бралі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і міністр культуры Павел Латушка[3].

Экспазіцыя

Гасціная з экспазіцыі «Побыт шляхты канца ХІХ ст.»

Галерэя размешчаны ў 9 залах другога паверха і на трэцім паверсе прыбудовы. Экспазіцыя сфарміравана з работ, набытых у мастака або падораных ім, перададзеных на часовае захоўванне сям’ёй мастака, а таксама беларускімі музеямі. У галерэі дэманструюцца адноўленыя інтэр’еры майстэрні і рабочага кабінета Міхаіла Савіцкага, матэрыялы, звязаныя з яго біяграфіяй, - асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы, фатаграфіі, лісты, кнігі з аўтографамі і г.д. Усяго ў галерэі выстаўлена 98 работ мастака[2][3].

Зноскі

  1. Самы сучасны арт-аб’ект - галерэя Міхаіла Савіцкага - падводзіць першыя вынікі працы.(недаступная спасылка)
  2. 1 2 А.Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці галерэі народнага мастака Беларусі М.Савіцкага
  3. 1 2 У Мінску адбылося адкрыццё часткі экспазіцыі Галерэі Міхаіла Савіцкага(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Мастацкія галерэі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Плошча Свабоды (Мінск)
Катэгорыя·Музеі Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастацкія музеі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·2012 год у Мінску