wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Хадаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хадаровіч.

Павел Уладзіміравіч Хадаровіч (нар. 25 чэрвеня 1987, Мінск, Мінская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1987 г. у Мінску ў сям’і мастака Уладзіміра Хадаровіча. У 2006 годзе скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «Жывапіс», атрымаўшы адзнаку 10 балаў за дыпломную працу «Беларускія народныя святы».

У тым жа годзе паступіў на мастацкі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, які скончыў 2012 годзе па на спецыяльнасці «станковы жывапіс». За дыпломны праект «З рукатворных крыніц», атрымаў найвышэйшы бал (10). З 2007 года актыўна ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.

У 2012—2014 гадах працаваў выкладчыкам малюнка і жывапісу ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава.

Жыве ў Мінску. Сябра моладзевай секцыі Беларускага саюза мастакоў з 2013 года. У 2015 годзе адкрыў у Мінску ўласную школу-студыю жывапісу «Квадарт», дзе працуе зараз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў