wd wp Пошук:

Барыс Абрамавіч Забораў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Забораў.

Барыс Абрамавіч Забораў (16 кастрычніка 1935, Мінск20 студзеня 2021, Францыя[6]) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.

Біяграфія

З 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра».

Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (да 1979).

Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў, жыў у Францыі (Парыж).

Памёр 20 студзеня 2021 года[7].

Творчасць

Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.

Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Кароль Маціуш» Я. Корчака і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.

Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў)[8].

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008)[9].

З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[10].

Дзве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[11].

З 2014 г. расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць»[12].

Літаратура

Пра яго

Зноскі

  1. Boris Zaborov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 Fichier des personnes décédées Праверана 17 лютага 2021.
  3. https://nn.by/?c=ar&i=266990
  4. Bibliothèque nationale de France Record #12384569x // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  6. Памёр мастак Барыс Забораў(нявызн.). Наша Ніва (21 студзеня 2020). Праверана 21 студзеня 2020.
  7. Мастак Барыс Забораў памёр у Францыі, паведамляюць у сацсетках ягоныя сябры
  8. Беларускі кніжны знак / склад. А. Тычына, В. Шматаў. — Мн.,: Беларусь, 1975. — 127 с. — 12 000 экз.
  9. К церемонии передачи картин Б.А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ(нявызн.). Национальный художественный музей Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
  10. Борис Заборов. Живопись. Рисунок. Скульптура(нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017.
  11. Заборов Борис
  12. Борис Заборов То, что нельзя забыть // Знамя : журнал. — 2017. — № 6.
  13. Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996)
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Вучні Сяргея Каткова
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы