wd wp Пошук:

Габелен

Генрых VIII сядзіць на фоне габелена з выявай дзяржаўнага сімвала

Габелен (фр.: gobelin) — адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнаменту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габеленаў выкарыстоўваюць шаўковыя і ваўняныя ніткі. Спачатку ткуць асобныя часткі, якія пазней сшываюць паміж сабой.

Слова «габелен» узнікла ў Францыі ў XVII ст., калі браты Габелены заснавалі там каралеўскую мануфактуру, а вырабы мануфактуры атрамалі назву габелены.

Спярша габелены называлі шпалерамі.

Арацы або арас (па назве горада Арас, дзе ў XIV ст. выраблялі яркія шпалеры з выкарыстаннем залатой і сярэбранай ніткі).

Вердзюра (слова ўзнікла ў XVI ст. і паходзіць ад фр. Verdure) — зеленіна, трава, лісце. Спярша так называлі выявы жывёл і птушак на фоне прыроды, але ў хуткім часе назва замацавалася за самімі творамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Габелены
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва