wd wp Пошук:

Леанід Максімавіч Марчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марчанка.

Леанід Максімавіч Марчанка (1 красавіка 1941, Бабруйск, Гомельская вобласць — 11 сакавіка 1996, Мінск) — беларускі мастак-графік.

Біяграфія

1955—1960-я гг. — Пензенскае мастацкае вучылішча імя К. Савіцкага.

У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi, выкладчыкі — Павел Любамудраў, Арлен Кашкурэвіч, Аляксандр Казлоўскі, Людвиг Асецкі.

З 1974 года — член Саюзу мастакоў Беларусі.

Быў выдатным майстрам беларускай пейзажнай графікі, паслядоўнікам ідэй нацыянальнага рамантызму, якія з ХIХ ст. развіваліся ў Язэпа Драздовіча, Напалеона Орды, Анатоля Тычыны, знакамітых мастакоў-падарожнікаў, майстроў архітэктурнага пейзажу.

Афорты, літаграфіі Леаніда Марчанкі не з’яўляюцца прыкладам даследчай працы над прыроднымі матывамі з выяўленнем галоўнага і жывымі тонкімі, як вастрыё іголкі, характарыстыкамі кожнай істотнай дэталі — раслін, нябеснай прасторы, воднай плыні. Ён шматпланава адлюстроўваў прасторы роднага краю.

Прымаў удзел у больш чым 80–ці рэспубліканскіх, міжнародных і персанальных выстаўках у Беларусі і за яе межамі.

З 18 лютага па 21 сакавіка 2021 года ў Нацыянальным мастацкмі музеі Рэспублікі Беларусь працавала персанальная выстаўка графічных і акварэльных твораў Леаніда Марчанкі[1].

Творы мастака знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, выставачнага аб’яднання «Цэнтральны Дом мастака» (Масква), Музея сучаснага мастацтва ў Кёльне (Германія), Музеі імпрэсіянізму ў Германіі, прыватных зборах Беларусі і замежжа[2].

Зноскі

  1. Выстава «Летапіс маіх дарог» Леаніда Марчанкі(недаступная спасылка)
  2. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь «ЗАЧАРАВАННЕ ГРАФІКАЙ» Архівавана 18 красавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка