wd wp Пошук:

Трасцянец

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трасцянец (значэнні).

Мемарыял
Мемарыял
Надпіс
Мемарыяльны знак на месцы забойстваў

Малы Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны СД у наваколлях Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі.

Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года на тэрыторыі калгасу ім. Карла Маркса.

Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей:

Расстрэльвалі ў загадзя падрыхтаваных доўгіх равоў, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам. Увосень 1943 года, калі стаў відавочны вынік вайны, гітлераўцы пачалі работы па знішчэнні слядоў сваіх злачынстваў.

Благаўшчына

Асаблівая каманда СД, выкарыстоўваючы працу зняволеных Мінскай турмы, раскапала і спаліла ў лістападзе-снежні 1943 года каля 100 тыс. трупаў расстраляных ва ўрочышчы Благаўшчына. Жыхары бліжэйшых вёсак павінны былі даставіць да прызначанага месца некалькі тысяч кубічных метраў дроў.

У ліпені 1944 года Мінскай абласной камісіяй садзейнічання ў рабоце ЧГК па раскрыцці злачынстваў нямецкіх захопнікаў у Благаўшчыне былі выяўленыя 34 ямы-магілы. Некаторыя ямы дасягалі ў даўжыню 50 метраў. Пры частковым раскрыцці некалькіх магіл на глыбіні 3 метраў былі знойдзеныя абвугленыя чалавечыя косці і слой попелу таўшчынёй ад 0,5 да 1 метра.

Шашкаўка

Восенню 1943 года ў паўкіламетры ад вёскі Малы Трасцянец гітлераўцы пабудавалі печ для спальвання трупаў расстраляных людзей. Яна ўяўляла сабой выкапаную ў зямлі яму з пакатым падыходам да яе. На дне ямы былі пакладзены паралельна шэсць рэек даўжынёй 10 метраў, па-над рэйкамі — жалезная рашотка. Месца, дзе знаходзілася печ, было абнесена калючым дротам і ахоўвалася. Да печы быў зроблены спецыяльны спуск для аўтамашын. Ахвяры дастаўляліся альбо ў крытых грузавіках, спецыяльна абсталяваных для забойства людзей газам (газенвагенах ці, у прастамоўі, «душагубках»), альбо на адкрытых машынах з прычэпамі. Печ працавала штодзённа.

У печы ва ўрочышчы Шашкаўка было спалена 50 тысяч чалавек.

Малы Трасцянец

У канцы чэрвеня 1944 года, за некалькі дзён да вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй, на тэрыторыі лагера Трасцянец ў былым калгасным гумне было расстраляна, а затым спалена 6500 зняволеных, прывезеных з турмы па вуліцы Валадарскага і лагера па вуліцы Шырокай горада Мінска.

Усяго ў Трасцянцы гітлераўцамі было закатавана, расстраляна, спалена звыш 206 500 грамадзян.

На месцы канцлагера пабудаваны помнік.

Увекавечанне памяці

У ліпні 2009 года Мінгарвыканкам правёў конкурс на стварэнне мемарыяльнай кампазіцыі для будаўніцтва мемарыяльнага комплексу каля мікрараёна Шабаны[1]. 22 чэрвеня 2015 года з удзелам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі была адкрыта першая чарга мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Галоўная экспазіцыя мемарыяла — Брама Памяці, буйнейшая скульптура ў краіне.

Ахвяры

Літаратура

Зноскі

  1. Мінгарвыканкам аб’явіў конкурс на стварэнне мемарыяльнай кампазіцыі «Трасцянец»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вялікая Айчынная вайна
Катэгорыя·Лагеры смерці Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заводскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Халакост у Беларусі