Другі сезон курсаў распачаўся 8 верасня 2014 года. Апошнія заняткі сезона прайшлі 1 чэрвеня.
Адбыліся 8 верасня 2014 года [1]. Тэма: «Войска». На першыя заняткі ў новым навучальным сезоне прыйшло больш за 350 чалавек. Агульнаю тэмаю стала 500-годдзе Бітвы пад Воршай. Адкрыў заняткі Уладзімір Арлоў [2], які распавёў гісторыю Бітвы пад Воршай, а таксама прэзентаваў кнігу «Сцягі Оршы» [3] Анатоля Грыцкевіча, да якой Арлоў напісаў прадмову. Гасцей прывітала сваячка Анатоля Грыцкевіча, спадарыня Аляксандра, якая прачытала некалькі вершаў. Госць з Лондана Вальдэмар Калінін, які пераклаў Біблію на цыганскую мову, прывітаў студэнтаў і выказаў шчырае захапленне іх імкненнем да беларушчыны. У раздзеле «Практыка мовы» была разабрана тэма моўных асацыяцыяў. Потым рыцары клуба «Гівойт» правялі рыцарскі бой. А пад канец для слухачоў курсаў выступіў гурт «Стары Ольса».
Адбыліся 15 верасня 2014 года [4]. Тэма: «Гатэль». Заняткі ў гэты вечар сабралі каля 180 чалавек. Прадстаўнік кампаніі velcom перадаў курсам падарунак — 500 планшэтаў («дошак з прышчэпкамі») для студэнтаў «Мовы Нановы» ва ўсіх гарадах Беларусі. У «Тэорыі і практыцы мовы» было разгледжана пытанне, як вымаўляць дакладны і прыблізны час. Слухачы разгледзелі слоўнік па тэме «Гатэль», а таксама цікавінкі — пра «Еўропу», «Пырыж», «Берлін» ды іншыя менскія старадаўнія гатэлі. У госці прыйшоў Ігар Ліштван. Той самы «беларускамоўны касір у МакДональдсе», які сваім прыкладам натхняе і падштурхоўвае размаўляць па-беларуску! [5] Таксама прыехалі з Іркуцка — Алег Рудакоў [6] і Вольга Галанава — і распавядалі, і спявалі. Прычым, калі Алег нарадзіўся і хадзіў у школу ў Беларусі, то Вольга — сібірачка ў трэцім пакаленні. Пад канец Пятро Клюеў — гатэльер і музыка — распавёў, як у ягоным хостале жылі рыцары, карацісты і гномы. А пасля выканаў некалькі песень.
Адбыліся 22 верасня 2014 года. Тэма: «Мастацтва». Заняткі «Мастацтва» сабралі больш за 220 чалавек. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ў той вечар распавёў пра мастакоў, якіх шырока не ведаюць у цяперашнім грамадстве, але якімі беларусы могуць напраўду ганарыцца. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца распавёў пра сучасныя тэндэнцыі ў беларскім мастацтве — і іх сувязь з перадавымі еўрапейскімі трэндамі. Захавальнік калекцыі Беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Зміцер Моніч расказаў пра скарбы нашага мастацтва, якія захоўваюцца ў музеі. А таксама пра тое, якая карціна мастацкага музея вядомая на цэлы свет — партрэт Марка Шагала пэндзля ягонага настаўніка Юдаля Пэна. У граматычнай частцы была разабрана тэма «Падаўжэнне зычных». Студэнты папрактыкаваліся падаўжаць іх правільна. Музычны госцям заняткаў быў — гурт «Рэха» на чале з Андрусём Такіндангам.
Адбыліся 29 верасня 2014 года. Тэма: «Эканоміка».[7] Заняткі сабралі больш за 200 чалавек. Эканаміст Аляксандр Чубрык распавёў, чаму для яго такая важная беларуская мова. А таксама падрабязна патлумачыў найбольш ужываныя эканамічныя тэрміны, якія могуць сустрэцца звычайнаму чалавеку. У «Тэорыі і практыцы мовы» Алеся Літвіноўская расказала пра безэквівалентную лексіку, а потым была практыка: адгадаць значэнні рэдкіх беларускіх словаў. У госці прыйшоў — адзін з самых тытулаваных баскетбалістаў краіны Аляксандр Куль. На цяперашні момант — дырэктар па эканамічным развіцці і маркетынгу клуба «Цмокі-Мінск». Пад канец Раман Арлоў і Кацярына выканалі найлепшыя песні праекта «У нескладовае».
Адбыліся 6 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Рэклама». Заняткі сабралі больш за 230 чалавек. Напачатку ўрачыста была ўручаная першая партыя студэнцкіх білетаў, якія даюць права больш, чым на 50 зніжак.[8] На занятках выступіў кіраўнік крамы Imbryk.by Алесь Мазанік, яік даў найбольшую зніжку са спіса — 25! Студэнтка медычнага ўніверсітэта Алена Дзянішчыц распавяла пра свой нялёгкі шлях да атрымання студэнцкага білета па-беларуску. Дырэктарка агенцыі Fabula [9] Вольга Кашкан распавяла, чаму нашыя фірмы так неахвотна звяртаюцца да беларускіх брэндаў і рэкламных канцэпцый — і прывяла адваротныя прыклады, калі гэта спрацавала вельмі ўдала. Каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі» Ніна Шыдлоўская расказала пра фестываль беларускай рэкламы і камунікацыі «Аднак», а бізнесовец Зміцер Падсадчык — пра тое, чаму беларусы гугляць «диван», а не «канапу». Пад канец слухачоў чакаў Спеўны сход [10] ад Сяржука Доўгушава.
Адбыліся 13 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Жывёльны свет».[11] Заняткі сабралі каля 260 чалавек. У граматычнай частцы адбылася размова пра вясёлыя рэчы — гукаперайманне. Як брэша беларускі сабака? Што кажа кот? А жаба? А конь?.. Потым разам з слухачамі быў разобран слоўнік «Жывёльны свет». У госці прыйшоў — фатограф Сяргей Плыткевіч, які паказаў шмат фотаздымкаў жывёл і распавёў пра сваі кнігі. У практычным заданні студэнты пісалі вершы пра жывёл на зададзены радок. Пад канец беларускі гурт Akute праспяваў сваі песні.
Адбыліся 20 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Народны строй».[12] Заняткі сабралі каля 270 чалавек. У граматычнай частцы ў гэты вечар студэнты разгледзелі няпэўныя займеннікі і прыслоўі. Слоўнік па тэме прадставіла выдатная знаўца народнага строю Наста Глушко, а дапамог яго скласці Аляксей Глушко. Пасля адбылася дыскусія на тэму, наколькі сучасна і модна надзяваць рэчы з арнаментам у паўсядзённым жыцці А на заканчэнне студэнты атрымалі канцэрт ад ТрыА Алеся Лася.
Адбыліся 27 кастрычніка 2014 года. Тэма: «Мова». Заняткі сабралі каля 265 чалавек. Напачатку Аляксей Шэін запрасіў усіх на свае курсы беларускай мовы «Моваведа» [13], якія адбываюцца па чацвяргах а 19.00. У граматычнай частцы прайшло абмяркоўванне пра «Варыянтнасць і норму ў беларускай мове».[14] Быў разгледжаны слоўнік «Мова» — збольшага знаёмы слухачам са школы. Госці — паэт ды перакладнік Андрэй Хадановіч і баксёр Віталь Гуркоў. Музычным госцем быў — гурт KRIWI!
Адбыліся 3 лістапада 2014 года. Тэма: «Музей».[15] Заняткі сабралі каля 220 чалавек. Якраз на дзень заняткаў прыпаў дзень народзінаў Якуба Коласа. Прысутныя пабачылі колькі дзясяткаў рэдкіх здымкаў паэта ў суправаджэнні каментароў старэйшай навуковай супрацоўніцы музея Якуба Коласа ў Мінску Наталлі Адамовіч. Яшчэ ў госці на заняткі ў той вечар прыйшоў — заснавальнік першага ў краіне музея беларускай шляхты ў Падароску Павел Бераговіч. Пад канец выступіў гурт ZnaROCK.
Адбыліся 10 лістапада 2014 года. Тэма: «Якуб Колас».[16] Гэты вечар быў прысвечаны Якубу Коласу. Яго сын — Міхась Міцкевіч распавёў шмат чаго цікавага пра пісьменніка і паказаў рэдкія фотаздымкі.[17] Дапоўніла размову — унучка пісьменніка Марыя Міцкевіч. Пад канец Паліна Рэспубліка Паліна Рэспубліка праспявала свае песні.
Адбыліся 17 лістапада 2014 года. Тэма: «У краме».[18] Заняткі сабралі каля 230 чалавек. На занятках студэнты мелі тэст на 30 пытанняў па пройдзеным у гэтым сезоне матэрыяле. Таксама студэнты адказвалі пісьмова на два пытанні — «Што даюць вам курсы?» і «Што вы прапануеце палепшыць, каго запрасіць, якія тэмы ўзяць?» Госцем заняткаў быў — студэнт курсаў Дзмітрый Алейнік які мае незвычайнае хобі — здымае беларускія помнікі архітэктуры пры дапамозе квадракоптэра.[19] Музычным госцем заняткаў быў — гарадзенскі гурт «Людзі на балоце».
Адбыліся 24 лістапада 2014 года.[20] Тэма: «Экалогія».[21] Заняткі сабралі каля 215 чалавек. Напачатку быў госць — беларускамоўны бармэн са «Штоле» Сяргей Сачыўка. Ён падзяліўся досведам, як паўгода таму вырашыў з усімі размаўляць па-беларуску. Выкладнік Мова Нанова-Віцебск Сяржук Маркаў распавёў, як праходзяць курсы ў паўночнай сталіцы. Госць ад «Зялёнай Сеткі» Кацярына Ганчарова прадставіла слоўнік і справакавала дыскусію на тэму, як зрабіць нашае жыццё больш экалагічным. Пад канец праспяваў гурт Navi.
Адбыліся 1 снежня 2014 года. Тэма: «Дзеткі» [22]. Заняткі сабралі каля 230 чалавек. Госці на занятках былі — беларускамоўныя мамы з дзецьмі. Алена Церашкова — мама чатырох дзетак, выкладчыца курсаў Мова Нанова Дзеткам [23]. Паліна Грынчанка — мама двух дзетак, якіх гадуе таксама па-беларуску. У граматыцы студэнты мелі размову пра канчаткі дзеясловаў. Таксама адбылася прэзентацыя праекта Кнігі Дзеткам. Музычным госцем быў гурт «Мутнаевока».
Адбыліся 8 снежня 2014 года. Тэма: «Паэзія».[24] Заняткі сабралі каля 200 чалавек. Слухачы прыгадалі Максіма Багдановіча — дзень народзінаў якога адзначаецца 9 снежня. У граматычнай частцы студэнты вывучалі правапіс складаных словаў. Госці заняткаў — Марыя Мартысевіч і Усевалад Сцебурака — чыталі свае вершы і распавядалі розныя паэтычныя цікавінкі. Потым было творчае заданне — напісаць трыялет.[25] Музычным госцем быў — Сяргей Башлыкевіч (Leibonik).
Адбыліся 15 снежня 2014 года. Тэма: «Здаровае Харчаванне».[26] Напачатку Алеся Літвіноўская распавяла пра ступені параўнання прыслоўяў. Потым кандыдат медычных навук Андрэй Белавешкін разабраў слоўнік па тэме і расказаў як правільна харчавацца. Пад канец адбыўся спеўны сход пад кіраўніцтвам Сяргея Доўгушава (Vuraj).
Адбыліся 21 снежня 2014 года. Тэма: «Каляды».[27] Напачатку заняткаў Глеб Лабадзенка распавёў пра планы на наступны год, а таксама прачытаў адказы людзей на пытанне «Што мне даюць курсы Мова Нанова». Потым Наста Глушко і СЭТ пакалядавалі для слухачоў курсаў. Далей Алеся Літвіноўская расказала пра статыстыку курсаў. Пад канец выступіў Зміцер Вайцюшкевіч.
Адбыліся 12 студзеня 2015 года. Тэма: «Зіма».[28] Напачатку заняткаў адбылося ўручэнне прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», якую атрымалі курсы. Граматычнай тэмай у гэты раз была — «Словы-паразіты». Таксама быў разобран слоўнік «зіма». Глеб Лабадзенка казаў словы па расейску, а Віктар Шалкевіч перакладаў іх на беларускую мову. Пасля для студэнтаў было творчае заданне — перакласці і выканаць песню «В лесу роділась ёлочка». Пад канец бард Віктар Шалкевіч праспяваў свае песні.
Адбыліся 19 студзеня 2015 года. Тэма: «Бізнес».[29] Напачатку быў прагледжаны невялічкі кліп Андруся Такіндага – мова. Алеся Літвіноўская расказала слухачам пра адмоўныя займенікі і прыслоўі, а Глеб Лабадзенка разам з двума студэнтамі разабраў слоўнік па тэме «Бізнес». Далей госці – Ірына Валадзько (генеральны дырэктар А-100) і Павел Ганчар (начальнік аддзела па развіццю фіксаванай сувязі ў кампаніі velcom) распавялі пра сваю працу і адказалі на пытанні слухачоў. Пад канец выступіў гурт Trubetskoy.[30]
Адбыліся 26 студзеня 2015 года. Тэма: «Трасянка».[31] Напачатку заняткаў студэнты дазналіся пра новыя рубрыкі на сайце: «Тэлеверсія Мовы Нанова» [32] і «Мова Нанова перакладае бестселер».[33] Граматычнай тэмай на гэты раз была – «Білінгвізм. Інтэрферэнцыя. Трасянка». Госць – старшыня Таварыства беларускай мовы, аўтар фразы «Лупіце на трасянцы!» Алег Трусаў. Музычны госцем быў – гурт «Разбітае сэрца пацана».
Адбыліся 2 лютага 2015 года. Тэма: «Кавярня».[34] Напачатку заняткаў у новай рубрыцы курсаў – «Хто ходзіць на курсы?» слухачы пазнаёміліся з беларускамоўнымі – праграмісткай і студэнтам-юрыстам. Пасля была граматыка, студэнты разабралі тэму – безэквівалентная лексіка. Потым беларускамоўны барыста Сяргей Сачыўка – распавёў шмат цікавінак пра каву і гарбату, а таксама байкі са свайго 20-гадовага прафесійнага досведу. Музычны госць – гурт J:МОРС. 25 слухачоў Мовы Нанова даслалі свае пераклады песень гурта на беларускую мову. Вынік – усе ўдзельнікі атрымалі рарытэтныя дыскі, а Уладзімір Пугач упершыню па-беларуску выканаў «Асфальт» [35]
Адбыліся 9 лютага 2015 года. Тэма: «Адам Міцкевіч».[36] Напачатку заняткаў Глеб Лабадзенка распавёў пра тое як адкрыліся курсы ў горадзе Астравец.[37] Потым у рубрыцы «Хто ходзіць на курсы?» слухачы пазнаёміліся з студэнтам мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта і з выкладчыкам ангельскай мовы. Пасля быў выступ Сержа Мінскевіча (перакладчыка «Дзядоў» на беларускую мову). Далей Анатоль Еўмянькоў (дырэктар дома-музея Міцкевіча ў Завоссі) распавёў пра дом-музей Міцкевіча і падзяліўся сваімі ведамі пра паэта. Пад канец быў выступ гурта Haina.
Адбыліся 16 лютага 2015 года. Тэма: «Масленіца».[38] Напачатку заняткаў Алеся Літвіноўская распавяла пра безасабовыя сказы. Потым госць курсаў Алена Масла расказала шмат пра масленіцу і дапамапагла разабраць слоўнік па тэме. Далей было творчае заданне: напiсаць верш са словам «блiн» у любой форме i значэннi. Пад канец заняткаў выступіў гурт GUDA.
Адбыліся 23 лютага 2015 года. Тэма: «Рыгору Барадуліну - 80»[39]. Напачатку вечара Зміцер Вайцюшкевіч выканаў песню «Гаспадыня» на словы Рыгора Барадуліна. Потым студэнты хорам прачыталі «Малітву» Янкі Купалы. У граматыцы на гэты раз быў разабраны «Вушацкі словазбор» Барадуліна . Пасля былі прагледжаны фотаздымкі і відэяматэрыялы жыцця народнага паэта. Далей слова взяў пісьменнік, сябар паэта - Сяргей Панізнік. Слухачы курсаў зрабілі маленькую імпрэзу – прачытаўшы некаль вершаў Барадуліна. Пад канец заняткаў Сяржук Доўгушаў разам з музыкамі праспяваў песні са сваёй новай праграмы «Песні матчыны з Вушачынны».
Адбыліся 2 сакавіка 2015 года. Тэма: «Журналістыка»[40]. Госці – журналісты Віталь Цыганкоў (Радыё Свабода), Вольга Чайчыц (Белсат), Яўген Валошын (Еўрарадыё). Яны распявалі свой кар’ерны шлях да прафесіі, а таксама разабралі слоўнік па тэме «Журналістыка».
Адбыліся 9 сакавіка 2015 года. Тэма: «Жаночая драбяза».[41] Напачатку заняткаў было некалькі абвесткаў. Адразу выступілі прадстаўнікі кампаніі «Крывічы», якая скіравана на папулярызацыю донарства ва ўсёй краіне. Мэта кампаніі дамагчыся, каб моладзь здавала кроў не за грошы, а за ідэю.[42] Потым Глеб Лабадзенка распавёў пра дальнейшыя планы курсаў. Далей была граматычная частка, слухачы пазнаёміліся як правільна пісаць займеннікі сабе (сябе) – табе (цябе). З дапамогай Аксаны Спрынчан был разабраны слоўнік па тэме. Пад канец выступіў музыка Яраш Малішэўскі.
Адбыліся 23 сакавіка 2015 года. Тэма: «Грошы». Напачатку ў граматычнай частцы была разабрана тэма – «Узаемныя займеннікі».[43] Потым быў прагледжаны слоўнік па тэме, а аўтар кніг пра манеты Зміцер Гулецкі распавёў пра розныя старажытныя рэчы.[44] Далей студэнты курсаў прынялі ўдзел у творчым заданні і намалявалі свой праект будучых беларускіх грошай. Пад канец выступіў гурт Нагуаль.
Адбыліся 30 сакавіка 2015 года. Тэма: «Вясна».[45] Напачатку заняткаў прайшла прэзентацыя «вышываных» гадзіннікаў HVILINA.[46] У граматыцы слухачы разгледзелі прамое і пераноснае значэнне слова. Потым выступіў паэт Леанід Дранько-Майсюк. А пад канец музычны госць — гурт B:N праспяваў некаль сваіх песен.
Адбыліся 6 красавіка 2015 года. Тэма: «Археалогія».[47] Напачатку заняткаў распавялі пра Барыса Кіта[48], якому споўнілася 105 гадоў. У граматыцы студэнты разабралі – «правапіс складаных прыметнікаў». Далей выступіў археолаг Вадзім Лакіза (Акадэмія навук). Потым Зміцер Скварчэўскі — гісторык, даследчык беларускай міфалогіі і паганства прэзентаваў «Рэчы, што маюць сэнс» ад этна-крамы «Рагна», а таксама паказаў калекцыю ліцця «Тутэйшыя абярэгі» ад майстэрні «Ligas». Пад канец выступілі Руся і Shuma voices.
Адбыліся 13 красавіка 2015 года. Тэма «Спадчына» [49]. Адразу была граматыка, студэнты вывучалі множны лік назоўнікаў. Госцем у гэты вечар быў – гісторык Цімох Акудовіч. Быў разабраны слоўнік па тэме, а таксама Цімох распавёў пра рэканструкцыі замкаў у Беларусі [50]. Пад канец выступіў лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч.
Адбыліся 27 красавіка 2015 года. Тэма «Цырульня».[51] Пачаліся заняткі з граматыкі, на гэты раз студэнты разглядалі злучнікі. Потым слова ўзяў стыліст Сяргей Календа, як распавёў ён сам, па адукацыю – культуролаг. Разам з Глебам Лабадзенкам і слухачамі быў таксама разабраны слоўнік па тэме. Пад канец выступіў гурт Селязнёва і Маркус бэнд.
Адбыліся 4 мая 2015 года. Тэма «Васіль Быкаў».[52] Адразу слова ўзяў Сяргей Шапран, ён распавёў пра факты жыцця пісьменніка, а таксама паказаў рэдкія фотаздымкі. Далей выступіла родная сястра Валянціна Быкава.[53] У канцы заняткаў Алеся Літвіноўская распавяла пра ўжыванне дзеепрыслоўяў.
Адбыліся 11 мая 2015 года. Тэма «Тэлебачанне».[54] Напачатку заняткаў прайшла прэзентацыя новага сайта курсаў movananova.by.[55] Далей, у тэорыі і практыкі мовы – была разабрана тэма «Колеры». Потым выступіў беларускі акцёр і журналіст, вядучы тэлепраекту «Новыя падарожжы дылетанта», на тэлеканале «СТБ» - Юрый Жыгамонт. Таксама ў гэты вечар пра сваю дзейнасць на тэлебачанні распавёў – Алесь Матафонаў. Пад канец заняткаў выступіў гурт «Handmade»
Адбыліся 18 мая 2015 года. Тэма «Матацыклы».[56] Напачатку Аляксей Фралоў распавёў пра канцэрт фэст «Год Агінскага ў Залессі» і пра ансамбль салістаў «ВЫТОКІ». Далей у граматыцы была разгледзена тэма - «Тэрміны». Потым Ігар Мельнікаў і Васіль Цярэшка расказалі пра старэйшыя матацыклы Беларусі. Пад канец заняткаў выступіў гурт Ілюжан.