wd wp Пошук:

Вадзім Леанідавіч Лакіза

Вадзім Леанідавіч Лакіза (нар. 28 ліпеня 1970, в. Явар, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2004).

Біяграфія

У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Дзятлаве. З 1994 года — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 2007 года — загадчык аддзела, з 2012 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга і сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння»[1].

2 снежня 2020 года прызначаны дырэктарам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

Займаецца вывучэннем старажытнасцей неаліту і бронзавага веку, матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага насельніцтва Заходняй Беларусі. Вылучыў у познім неаліце і раннім перыядзе бронзавага веку Беларускага Панямоння групу помнікаў тыпу Бершты-Русакова і Падгорнаўскую групу помнікаў кола культур шнуравой керамікі, нёманскую і верхнянёманскую (русаковіцкую) групы помнікаў тшцінецкага культурнага кола. Выявіў і абслелаваў звыш 200 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Даследаваў раскопкамі шматкультурныя паселішчы Пархуты-1, 2, Прырэчча-2, Падгорная-4 (р. Шчара), Мацеўчукі-1 (р. Лебяда), Бершты-2 (р. Котра), Дакудава-5 (р. Нёман), Вілы-1, 2, Каменюкі 6 (р. Лясная Правая), Жылічы-2 ГЭС, 3 ГЭС, 4 ГЭС, 5 ГЭС, Славічы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Кавальцы-3 Турыст, Берагавы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Сіўкава-1 ГЭС, Коматава-2 ГЭС, 4 ГЭС, 6 ГЭС, Пужычы ГЭС (р. Нёман). 3 2007 г. арганізуе і праводзіць археалагічныя даследаванні ў зонах новабудоўляў, у т.л. у зонах будаўніцтва Гродзенскай гідраэлектрастанцыі (ГЭС), Астравецкай АЭС і інш.

Творы

У сааўтарстве

Узнагароды і прэміі

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. у складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за самаадданую працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа, стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы»[2].

Зноскі

  1. 1 2 У Інстытуце гісторыі новы дырэктар — Вадзім Лакіза
  2. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў