wd wp Пошук:

Андрусь Такінданг

Андру́сь Такінда́нг, ці Андрэ́й Такінда́нг (4 верасня 1983) — беларускі мастак, музыкант, паэт, тэлевядучы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чада. Скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка (1994—2002) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Працуе мастаком-рэстаўратарам і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі «Рэха», а таксама ў «ска-джаз-рэгі-панк» гурце «Гаротніца». Жыве ў Мінску.

19 кастрычніка 2013 атрымаў разам з Дзянісам Міжуем узнагароду «Бронзавая бульба» фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамувi» («Bulbamovie») за анімацыйны фільм «Горад» (аб уплыве мастацтва на людзей).

Падзеі 2020 года

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020) 7 лістапада 2020 года Андрусь Такінданг, пасля канцэрта ў мікрараёне Мінска Каменная Горка, быў затрыманы. 10 лістапада судом Фрунзенскага раёна г. Мінска быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту[2].

Спасылкі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Андрусю Такіндангу прысудзілі 15 суток арышту(нявызн.). Наша Ніва ў Telegram (10 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных