wd wp Пошук:

Цмокі-Мінск

«Цмокі-Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).

Назва

Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.

Гісторыя

Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 года яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

Мінск-Арэна, 11 снежня 2010 года. Матч Адзінай лігі ВТБ, «Цмокі-Мінск» супраць «ЦСКА Масква»

Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

Дасягненні

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

Склад 2020/21

Склад каманды

Трэнеры каманды

Статыстыка выступленняў

СезонЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакАдзіная ліга ВТБ і
Балтыйская ліга
Кубак выкліку ФІБА
Кубак ФІБА Еўропы
2006-07Вышэйшая ліга4-е месца5-е месцан/ун/у
2007-08Вышэйшая ліга4-е месца5-е месцан/ун/у
2008-09Вышэйшая лігаЧэмпіён3-е месцан/ун/у
2009-10Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнікн/уКубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2010-11Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік4 месца (гр. А)Кубак выкліку ФІБА — вылет з адборачнага раўнда
2011-12Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік9 месца (гр. В)Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2012-13Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік9 месца (гр. В)Кубак выкліку ФІБА — ласт 16
2013-14Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік9 месца (гр. В)Кубак выкліку ФІБА — вылет з чвэрцьфінала
2014-15Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік15 месцаКубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2015-16Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік12 месцаКубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-а групавога этапу
2016-17Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік12 месцаЛіга чэмпіёнаў — вылет з 2-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-а групавога этапу
2017-18Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнікАдзіная ліга ВТБ - 9 месца
Балтыйская ліга - 6 месца (гр. А)
Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1/8 фінала
2018-19Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік14 месцаЛіга чэмпіёнаў — вылет з 1-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-а групавога этапу
2019-20Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік13 месца

Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — чвэрцьфінал

2020-21Вышэйшая лігаЧэмпіёнУладальнік13 месцавылет з асноўнага групавога раўнда

Трэнеры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Баскетбольныя клубы, заснаваныя ў 2006 годзе
Баскетбольныя клубы паводле алфавіта
Цмокі-Мінск
2006 год у Мінску