wd wp Пошук:

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыцкевіч.

Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч (31 студзеня 1929, Менск — 20 студзеня 2015) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1999). Даследчык гісторыі Беларусі перыяду феадалізму.

Біяграфія

У 1950 годзе cкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1958 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў лекарам[1]. З 1959 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1975 года — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 года — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры). Адначасова ў 1996—2000 гадах дырэктар НДІ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у Мінску).

У 2001—2005 гадах быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынём «Бацькаўшчыны».

Памёр 20 студзеня 2015 года[2] ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках[3]

Працы

У манаграфіях «Частновладельческие города Белоруссии в ХVI—ХVIII вв.» (1975), «Социальная борьба горожан Белоруссии в ХVI—ХVIII вв.» (1979) вызначыў колькасць прыватнаўласніцкіх гарадоў, іх тыпы, узровень эканамічнага развіцця, сістэму кіравання, іх ролю як ваеннай апоры, грунтоўна прааналізваў Магдэбургскае права[4].

Аўтар публікацый па гісторыі шляхецкага стану, генеалогіі шляхты і выбранцаў.

У 2013 годзе выйшла яго кніга «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014 г. «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай[2].

Публікацыі

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

Зноскі

  1. Грыцкевіч Анатоль Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 165. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. 1 2 Памёр гісторык Анатоль Грыцкевіч
  3. Анатоль Грыцкевіч, ваяр і лекар
  4. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 277.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Гісторыкі Беларусі
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Нарадзіліся ў Мінску
Памерлі ў 2015 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі БДМУ
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Гісторыкі СССР
Асобы
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Нарадзіліся 31 студзеня
Дактары гістарычных навук
Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Вучоныя паводле алфавіта
Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Памерлі 20 студзеня
Памерлі ў Мінску
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў