wd wp Пошук:

Луіс Лікі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лікі.

Луіс Сеймур Базет Лікі (англ.: Louis Seymour Bazett Leakey) (7 жніўня 1903, Кебетэ, каля Найробі, Кенія — 1 кастрычніка 1972) — англійскі археолаг і антраполаг, працы якога маюць вялікую каштоўнасць у вывучэнні развіцця эвалюцыянавання чалавека ў Афрыцы. Працаваў дырэктарам Інстытута антрапалогіі, гісторыі і старажытна й культуры ў Найробі (Кенія). У 19271929 гг. вёў раскопкі ў шматслойнай пячоры Гэмбл-2 і вызначыў адносную храналогію шэрагу ўсходнеафрыканскіх культур; у 1930 г. вывучаў неалітычную пячору Ньёра, з 1951 г. даследаваў наскальныя малюнкі ў Танганьіке Танзаніі. У 19591960 гг. знайшоў у цясніне Алдувай рэшткі выкапнёвых прыматаў — зінджантрапа і прэзінджаннтрапа, а таксама чэрапа чалавека, падобнага да яванскага пітэкантрапа. Таксама ён зыграў значную ролю ў стварэнні арганізацый для наступных даследаванняў у Афрыке і абароны яё дзікай прыроды. Паколькі ён быў галоўным ініцыятарам устанаўлення традыцый палеаантрапалагічнага даследавання, ён меў магчымасць схіляць наступныя пакаленні працягваць сваю справу, асабліва ўнутры сваёй уласнай сям’і, шмат хто з якой таксама сталі знакамітымі вучонымі. Цалкам падтрымліваў тэорыю эвалюцыйнага развіцця Чарльза Дарвіна і знайшоў пацвяржэнні дарвінаўскай гіпотэзы, аб тым, што чалавек з’явіўся ў Афрыке; у той жа час з’яўляўся набожным хрысціянінам.

Паходжанне

Бацькі Луіса, Гары і Мэры Базэт Лікі (для сяброў — Мэй), былі місіянерамі Царквы Англіі ў брытанскай Усходняй Афрыцы (цяпер Кенія). Гары займаўся папярэдняй падрыхтоўкай месца для філіяла «Таварыства царкоўнай місіі» (Church Mission Society) на тэрыторыі народа кікую. Першым домам для Луіса стаў дом з землянай падлогай, саламяным дахам, напоўнены грызунамі і насякомымі, які не атопліваўся нічым, акрамя жароўні з вуглямі. У адным з намётаў місіянеры заснавалі бальніцу. Пазней была адкрытая жаночая школа для афрыканскіх жанчын. Гары працаваў над перакладам Бібліі на мову кікую.

У Луіса быў малодшы брат Дуглас і дзве старэйшыя сястры — Глэдзіс Лікі Бечэр і Джулія Лікі Барэм.

Палеаантрапалагічныя даследаванні

Пачынаючы з 30-х гадоў 20 стагоддзя Луіс Лікі, сумесна са сваёй жонкай Мэры Лікі займаўся даследаваннем плейстацэнавых кантынентальных адкладаў у раёне Алдувайскай цясніны.

Алдувайская цясніна

Алдувайская цясніна — каньён, да 90 м, які ўрэзаўся ў старажытнае рэчышча і за шмат тысячагоддзяў запоўніўся рачнымі наносамі, вулканічным попелам і іншымі адкладамі. У сценах гэтай цясніны вучоныя выявілі пяць слаёў, якія адносяцца да розных геалагічных эпох. Гэтыя пяць гарызонтаў чаргаваліся са слаямі вулканічнага туфу, дзякуючы чаму было магчыма надзейна датаваць знаходкі, што залягалі ў гэтых слаях.

За трыцццаць гадоў раскопак і збораў было знойдзена шмат прымітыўных каменных прылад, муж і жонка выдатна вывучылі геалогію і стратыграфію цясніны, але толькі ў 1969 годзе яны, нарэшце, знайшлі рэшткі гамінідаў. Гэта быў чэрап аднаго з папярэднікаў сучаснага чалавека, якога першапачаткова Лікі назваў зінджантрапам. Праўда, пасля больш уважлівага вывучэння выявілася, што гэта яшчэ адна галіна роду аўстралапітэкавых, і зінджантрап быў перайменаваны ў Аўстралапітэка Бойса. Калій-аргонавы метад дазволіў вызначыць яго ўзрост: 1,8—1,6 млн гадоў.

У 1962 годзе лікі знайшоў у Алдувайскай цясніне рэшткі чарапоў чатырох асобін, якія ўжо не былі аўстралапітэкамі (аб’ем мозгу 643 см³)[5], а відавочна належалі да роду Homo і атрымалі назву Чалавек умелы (Homo habilis). Пазней былі знойдзены іншыя рэшткі гамінідаў, узростам ад 500 тыс. гадоў да 1,8 млн. гадоў.

У перыяд з 1935 па 1952 год на берагах возера Вікторыя Лікі знайшоў міяцэнавыя акамянеласці, у тым ліку рэшткі прымітыўных гамінідаў.

Разумеючы, што вывучэнне чалавекападобных малпаў можа дапамагчы адказаць на многія пытанні палеаантрапалогіі і эвалюцыі чалавека, Луіс Лікі шмат увагі ўдзяляў развіццю эталогіі прыматаў. Дзякуючы яго намаганням былі праведзены шматгадовыя ўнікальныя назіранні за жыццём чалавекападобных малпаў у дзікай прыродзе. Жыццё шымпанзэ ў Танзаніі вывучала Джэйн Морыс Гудал, горных гарылаў на мяжы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Руанды і УгандыДаян Фосі, і арангутанаў на БарнэаБіруце Галдзікас.

Памяць

У 1976 годзе Міжнародны астранамічны саюз надаў імя Луіса Лікі кратар на Бачным баку Месяца.

Гл. таксама

Працы

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Louis Leakey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Louis Seymour Bazett Leakey // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. Джохансон Д., Иди М. Люси. истоки рода человеческого. М.: Мир, 1984.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Найробі
Катэгорыя·Палеаантраполагі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Антраполагі Кеніі
Катэгорыя·Археолагі Кеніі
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе