wd wp Пошук:

Царква Англіі

Царква Англіі (англ.: Church of England) — дзяржаўная хрысціянская царква ў Англіі (Злучанае Каралеўства), Маці-Царква (англ.: The Mother Church) сусветнай англіканскай супольнасці. Англійская царква адарвалася ад Каталіцкай у 1534 годзе па волі караля Генрыха VIII, прычым першапачатковы разрыў не суправаджаўся значнымі зменамі ў багаслоўі і абраднасці. Пры сыне Генрыха, Эдуардзе VI, у Царкве Англіі набралі сілу ідэі Рэфармацыі, прыхільнікам якіх быў і тагачасны прымас Томас Кранмер. Пасля смерці Эдуарда на трон узышла яго сястра Марыя I, якая на нядоўгі час уз’яднала англійскую царкву з Рымам. Праўленне Марыі доўжылася ўсяго пяць гадоў, а яе малодшая сястра і наступніца Лізавета I у 1558 годзе ўзнавіла разрыў з Рымам і ўсталявала курс на прыняцце асноўных пратэстанцкіх ідэй пры захаванні пэўных элементаў традыцыйнай арганізацыі і богаслужэння. Вынікам далейшага развіцця стала сучасная Царква Англіі, якая часта вызначае сябе як адначасова Каталіцкую і Рэфармаваную.[2]

Юрысдыкцыя Царквы Англіі распаўсюджваецца таксама на Востраў Мэн праз дыяцэз Садор і Мэн, у той час як Нармандскія астравы з’яўляюцца часткай дыяцэзіі Вінчэстэр. Шэраг англіканскіх суполак на тэрыторыі кантынентальнай Еўропы, былога Савецкага Саюза, Турцыі і Марока аб’яднаны ў дыяцэзіі Гібралтара ў Еўропе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Gledhill, Ruth. Catholics set to pass Anglicans as leading UK church (нявызн.), The Times (15 February 2007).
  2. Sam Wells. What Anglicans Believe. Canterbury Press, 2011. Page 94.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Цэрквы Англіканскай Супольнасці
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Англіканства